wd wp Пошук:

Закон аб ленд-лізе ў абарону дэмакратыі ва Украіне ад 2022 года

Закон аб ленд-лізе ў абарону дэмакратыі ва Украіне ад 2022 года (англ.: Ukraine Democracy Defense Lend-Lease Act of 2022) — акт Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі, згодна з якім прэзідэнту ЗША надаюцца пашыраныя паўнамоцтвы па перадачы або прадастаўленні ў арэнду Украіне абаронных сродкаў для «абароны цывільнага насельніцтва ад расійскага ваеннага ўварвання» і іншых мэтаў.

Гісторыя

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісвае закон аб ленд-лізе для Украіны, 9 мая 2022.

У красавіку 2022 года Палата прадстаўнікоў Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі адобрыла законапраект, паводле якога будзе пастаўляцца ўзбраенне па ленд-лізе ва Украіну[2]. 9 мая Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон[3].

Змест

Прыняцце закона дасць магчымасць значна паскорыць пастаўкі ўзбраення, транспарту, харчавання і іншай дапамогі ў арэнду або бязвыплатна з ЗША ва Украіну.

Падобны закон прыняты ў ЗША першы раз з часоў Другой сусветнай вайны. Тады пры яго дапамозе падтрымліваўся СССР, і гэтая дапамога стала адной з фактараў ягонай перамогі над нацысцкай Германіяй.

«За» прагаласавала 220 членаў Палаты прадстаўнікоў , 205 — «супраць». Пасля прыняцця закона кіраўнік Белага дома абавязаны на працягу 60 дзён усталяваць паскораныя працэдуры дастаўкі прадукцыі.

Закон аб ленд-лізе дазваляе значна паскорыць пастаўкі Украіне ўзбраення, транспарту, харчавання і дапамогі з ЗША[4].

Ацэнкі

Украінская ўлада лічыць такі крок поўнасцю апраўданым і адпаведным нормам і стандартам дэмакратыі ў Еўропе і свеце.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў уладзе Злучаных Штатаў Амерыкі за прыняцце праграмы ленд-лізу, якая прадугледжвае спрашчэнне ваеннай дапамогі Украіне. Ён назваў праграмы замежнай падтрымкі Украіны доказам таго, што “свабода і цяпер умее абараняцца ад тыраніі”[5].

“Дзякуючы праграме ленд-лізу Узброеныя Сілы Украіны змогуць перайсці ад савецкага ўзбраення да сучасных ваенных сістэм і стандартаў НАТА. ЗША ў свой час падпісалі ленд-ліз у гады Другой сусветнай вайны, гэты крок стаў адным з вырашальных для перамогі над нацысцкай Германіяй[6].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Roll Call 141 | Bill Number: S. 3522
  2. belta.by
  3. Радыё Свабода
  4. ЗША ўводзяць ленд-ліз для Украіны
  5. radiosvoboda Президент України подякував США за програму ленд-лізу(руск.) . radiosvoboda (29 красавіка 2022).
  6. volynnews.com «США не позволят Путину победить. Убежден историк, политолог.»(руск.) . volynnews.com (30 красавіка 2022).
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Уварванне Расіі ва Украіну (2022)
Катэгорыя·Крыніцы права ЗША
Катэгорыя·2022 год у ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай