wd wp Пошук:

Джо Байдэн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Байдэн.

Джозеф Рабінет «Джо» Байдэн-Малодшы (англ.: Joseph Robinette “Joe” Biden, Jr., ІРА: [‘dʒoʊsɛf rɒbɪ’nɛt ‘bаɪdɛn]; нар. 20 лістапада 1942, Скрэнтан, Пенсільванія) — амерыканскі палітык, 46-ы Прэзідэнт ЗША.

Палітычная кар’ера

Байдэн з прэзідэнтам Джымі Картэрам

З 3 студзеня 1973 па 15 студзеня 2009 — сенатар-дэмакрат ад штата Дэлавэр, узначальваў сенацкія камітэты па судовых справах, па міжнародных адносінах. З 27 жніўня 2008 афіцыйны кандыдат у віцэ-прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі (у пары з Баракам Абамам). Заступіў на пасаду адначасова з Баракам Абамам 20 студзеня 2009 года.

У пачатку красавіка 2020 года стала вядома, што Джо Байдэн, пасля выхаду з гонкі яго суперніка — сенатара Берні Сандэрса, стаў адзіным кандыдатам Дэмакратычнай партыі на чарговых прэзідэнцкіх выбарах у пары з Камалай Харыс як кандыдаткай на пасаду віцэ-прэзідэнта. Станам на 7 лістапада 2020 года Байдэн набраў патрэбную для перамогі колькасць галасоў выбаршчыкаў, перамогшы ў штате Пенсільванія[7].

10 снежна 2020 абраны прэзідэнт ЗША Джозеф Байдэн і яго напарніца па перадвыбарнай гонцы Камала Харыс названы ўладальнікамі звання «Чалавек года» па версіі часопіса «Time».

Інаўгурацыя 46-га Прэзідэнта ЗША адбылася 20 студзеня 2021 года. Джо Байдэн змяніў на гэтай пасадзе Дональда Трампа.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Joe Biden // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 5 Broder J. M. Father’s Tough Life an Inspiration for Biden // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2008. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 19 жніўня 2020.
  4. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  5. 1 2 3 Biographical Directory of the United States Congress
  6. http://bioguide.congress.gov/scripts/biodisplay.pl?index=B000444
  7. CNN: Байдэн перамог

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША (2020)
Катэгорыя·Кавалеры грузінскага ордэна Перамогі імя Святога Георгія
Катэгорыя·Сенатары ад штата Дэлавэр
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Пенсільванскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Старшыні камітэта па замежных справах Сената ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пенсільваніі
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Гранд-афіцэры ордэна Трох Зорак
Катэгорыя·Выпускнікі Сірак’юскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кабінет Барака Абамы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары права
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе