wd wp Пошук:

Зайцовая капуста

Зайцовая капуста[3], Расходнік пурпуровы[4] (Sedum telephium) — расліна сямейства Таўсцянкавыя (Crassulaceae). Ядавітая расліна.

Назва

Зайцовая капуста, заложнік[5], ядранец[6], зайчыкава капуста[3], залознік[7], расходнік пурпуровы, заячча капуста, скрыпун, цалісцік[8][9][10].

Батанічнае апісанне

Агульны выгляд квітнеючай расліны

Гэта расліна больш, чым расходнік едкі (Sedum acre). Яе прамsz сцеблы з сакавітым скурыстым лісцем могуць дасягаць ад 15 да 60 см вышынёй. У расліны клубнепадобныя карані. Лісце чарговае, сядзячае, па краі зубчастае, яйкападобна-даўгаватае, даўжынёй 20-70 мм. Пялёсткі даўжынёй 5-6 см, бледна-жоўтыя або белавата-ружовыя. Цвіце ў канцы лета і ў пачатку восені.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Шырока распаўсюджаная расліна на палях, у светлых сухіх лясах, на лугах, скалістых і камяністых схілах, а яшчэ як пустазелле.

Класіфікацыя

Таксанамічнае становішча

Від Расходнік пурпуровы адносіцца да роду Расходнік (Sedum) сямейства Таўсцянкавыя (Crassulaceae).

  яшчэ 12 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя   яшчэ ≈53 відаў
       
  парадак Каменяломнікакветныя     род Расходнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Таўсцянкавыя     від Расходнік пурпуровы
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 38 родаў  
     

Сінонімы

Паводле базы даных The Plant List (2013), у сінаніміку віду ўваходзяць наступныя назвы[11]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 120. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 120. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Sedum purpureum
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  7. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  9. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  10. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  11. Sedum telephium: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013).(англ.)  (Праверана 19 красавіка 2016)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расходнік