wd wp Пошук:

Задрач

Задра́чанскае, 3адра́чвозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ловаць (працякае праз возера), за 40 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, каля вёскі Задрачча.

Плошча паверхні возера складае 0,77 км². Даўжыня 1,97 км, найбольшая шырыня 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі 4,7 км. Найбольшая глыбіня 6,4 м, сярэдняя 4 м. Аб′ём вады 3,07 млн. м³. Плошча вадазбору 36,6 км².

Вадазбор сярэднеўзгорысты і спадзістахвалісты, з пяскоў і суглінкаў. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы усход, лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 5—7 м (на ўсходзе і паўночным усходзе да 30 м, стромкія), на поўдні і паўднёвым захадзе пад лесам. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі тарфяністыя. Пойма шырынёй 5—70 м. Літараль вузкая і стромкая. Дно ўздоўж берагоў пясчанае, глыбей — глеістае.

Возера эўтрофнае, праточнае. Зарастае слаба. Шырыня палосы расліннасці да 25 м, пашырана да глыбіні 2,2 м. У Задрач упадаюць ручаі. Праз возера працякае рака Ловаць.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, акунь і іншыя рыбы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Азёры Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак