За́днева[1] (трансліт.: Zadnieva, руск.: Заднево) — аграгарадок у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Талачынскага сельсавета.
Да 10 кастрычніка 2013 года аграгарадок уваходзіў у склад Азярэцкага сельсавета[2].
Аграгарадок знаходзіцца за 10 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Талачын, за 128 км ад Віцебска[3]. Каля ўсходняй ускраіны працякае ручай Хвашчоўка.