wd wp Пошук:

Загай

Зага́й[1] (трансліт.: Zahaj, руск.: Загай) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.

Назва

Пасяленне заснавана каля гаю (за гаем), таму і атрымала такую назву.

Геаграфія

Знаходзіцца за 5 км ад раённага цэнтра, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы.

Гісторыя

Пад уладай Расійскай імперыі

У 19 - пач. 20 ст. у Навасёлкаўскай воласці Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уластнасць Ашторпаў.

Найноўшы час

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

На пачатку 1930-ых гг. створаны калгас “Новый Загай”. працавала кузня.

У часе Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

Насельніцтва

Літаратура

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Пухавіцкага раёна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Навасёлкаўскі сельсавет (Пухавіцкі раён)