Зага́й[1] (трансліт.: Zahaj, руск.: Загай) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.
Пасяленне заснавана каля гаю (за гаем), таму і атрымала такую назву.
Знаходзіцца за 5 км ад раённага цэнтра, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы.
У 19 - пач. 20 ст. у Навасёлкаўскай воласці Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уластнасць Ашторпаў.
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
На пачатку 1930-ых гг. створаны калгас “Новый Загай”. працавала кузня.
У часе Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.