wd wp Пошук:

Жэрднае

Жэ́рднае[1] (трансліт.: Žerdnaje, руск.: Жердное) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (54 сем’і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Афіцыйна ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].

Геаграфія

Размяшчэнне

Размешчана на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. У 29 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 57 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 146 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з 2-й паловы XIX стагоддзя. Паводле перапісу 1897 года фальварак. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Жардзянскага сельсавета Брагінскага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Жэрднае», працавалі конная крупадрабілка і гамарня. У час Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1943 года фашысты спалілі 86 двароў і забілі 38 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 52 мясцовых жыхара, у памяць пра якіх у 1960 г. у скверы збудаваны абеліск. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Слабодскі» (цэнтр — вёска Выграбная Слабада).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта