wd wp Пошук:

Жэнеўскі сабор

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сабор Святога Пятра. Сабор Святога Пятра (фр.: Cathédrale Saint-Pierre de Genève) — кафедральны сабор у Жэневе, адна з галоўных славутасцей горада.

Хрысціянскія храмы і баптыстэрый на месцы сабора існавалі яшчэ з IV стагоддзя. Будаўніцтва будынка пачалося ў 1160 годзе і працягвалася каля 150 гадоў. Распачаты ў раманскім стылі, пазней ён набыў гатычныя рысы. У далейшым сабор дапаўняўся новымі элементамі. У 1406 годзе была дабудавана капліца Макавеяў, у 1441 годзе паўночная сцяна нефа была сур’ёзна пашкоджана і была адбудавана толькі да 1449 годзе. У сярэдзіне XVIII стагоддзя быў пабудаваны фасад у стылі класіцызму.[1][2] Сучасны сабор спалучае большасць еўрапейскіх архітэктурных стыляў.

Жэнеўскі сабор — адна з першых цэркваў кальвінізму, з 1535 года Сабор Святога Пятра з’яўляецца рэфарматарскім, што адбілася ў стражэйшай архітэктуры новых элементаў будынка.

Адзін з галоўных экспанатаў сабора — крэсла Кальвіна.[3] У размешчаным побач з саборам Археалагічным музеі знаходзяцца камяні з падмурка храма XI стагоддзя, таксама захавалася крыпта.[2]

Зноскі

  1. Достопримечательности Швейцарии::Женева::Собор Святого Петра
  2. 1 2 Сабор Святога Пятра Архівавана 23 сакавіка 2010.
  3. Женева. Швейцария на русском языке Архівавана 23 сакавіка 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы Святога Пятра
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жэнева
Катэгорыя·Кальвінісцкія цэрквы
Катэгорыя·Аб’екты Еўрапейскай спадчыны
Катэгорыя·Храмы Швейцарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле