wd wp Пошук:

Архітэктурны стыль

Архітэктурны стыль — сукупнасць характэрных рыс і прыкмет архітэктуры.

Характэрныя рысы вызначанага часу і месца, якія выяўляюцца ў асаблівасцях функцыянальнага, канструктыўнага і мастацкага бакоў (прызначэнне будынкаў, будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі, прыёмы архітэктурнай кампазіцыі), фармуюць архітэктурны стыль.

Развіццё архітэктурных стыляў залежыць ад кліматычных, тэхнічных, рэлігійных і культурных фактараў.

Хоць развіццё архітэктуры напроста залежыць ад часу, не заўсёды стылі змяняюць адзін аднаго паслядоўна, вядома адначасовае суіснаванне стыляў як альтэрнатывы адзін аднаму (напрыклад, барока і класіцызм, мадэрн і эклектыка, функцыяналізм, канструктывізм і ар-дэко)[1].

Архітэктурныя стылі

Падрабязней гл. Гісторыя архітэктуры Гл. таксама Храналогія архітэктурных стыляў Найбольш значныя архітэктурныя стылі:

Зноскі

  1. Давидич Т.Ф. Стиль как язык архитектуры. — Харьков: Изд-во Гуманитарный центр, 2010. — 336 с. — ISBN 978-966-8324-70-3.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (1):
Архітэктурныя стылі