wd wp Пошук:

Жыццё беларуса

«Жыццё беларуса» — газета на беларускай мове; выдавалася ў Вільні, першы нумар выйшаў 19 жніўня 1925 года. Выходзіла 3 разы на тыдзень, апошні нумар выдадзены 12 лістапада 1925 (агулам выдана 20 нумароў, з іх 5 канфіскаваныя). Газета закрытая з-за ўціску польскіх уладаў. Першая газета, якая выдавалася ад імя Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамадой. Рэдактары Язэп Туркевіч, Уладзімір Варава (з № 8 за 3.10.1925).

Выступала ў абарону правоў беларусаў, у т.л. права на родную мову. Інфармавала пра страйк у Крынках, барацьбу з камуністамі на Беласточчыне, беларускі грамадска-культурніцкі рух у Літве і Латвіі. Сярод змяшчаных у газеце матэрыялаў — прамовы з трыбуны польскага Сойма беларускіх дэпутатаў А. Станкевіча, Ф. Ярэміча, нарыс А. Луцкевіча пра гісторыю нацыянальнага беларускага мастацтва, літаратурныя творы Я. Купалы, Ц. Гартнага, У. Сыча.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1925 годзе
Катэгорыя·Газеты Вільнюса на беларускай мове
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1925 годзе
Катэгорыя·Вуліца Вільняўс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Беларуская сялянска-работніцкая грамада