wd wp Пошук:

Язэп Туркевіч

Язэп Туркевіч (1876 — ?) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Перад Першай сусветнай вайной жыў у Вільні, працаваў сталяром, удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. У час першай расійскай рэвалюцыі ўступіў у Беларускую Сацыялістычную Грамаду. Падчас нямецкай акупацыі — адзін з актыўных дзеячаў рабочых прафсаюзаў у Вільні. Уваходзіў у Віленскую беларускую раду. У сакавіку 1918 году быў разам з Антонам Луцкевічам, Іванам Луцкевічам і Янкам Станкевічам накіраваны на беларускае паседжанне ў Мінск, якое завяршылася абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918. У 1922 балатаваўся ў польскі сейм ад Беларускага цэнтральнага выбарчага камітэта, але дэпутацкага мандату не атрымаў. Пасля быў рэдактарам шэрагу заходнебеларускіх газет.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Беларускай сацыялістычнай грамады
Катэгорыя·Члены Віленскай беларускай рады
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі