wd wp Пошук:

Жыгманд Морыц

Жы́гманд Мо́рыц (венг.: Móricz Zsigmond; 29 чэрвеня 1879, Тысачэчэ, Венгрыя4 верасня 1942) — венгерскі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1879 годзе ў рэфармацкай сям’і Балінта Морыца і Эржэбет Палагі. З боку маці пісьменнік паходзіў з збяднелага, але старажытнага дваранскага роду, а яго бацька быў нашчадкам прыгонных сялян. Вучыўся ў Дэбрэцэнскім універсітэце.

У 19031909 гадах працаваў журналістам у газеце «Az Újság».

У час рэвалюцыйных рэспубліканскіх урадаў (19181919) пасля Першай сусветнай вайны быў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі Вёрэшмарці. Пасля падзення Венгерскай савецкай рэспублікі, якую ён падтрымліваў, на Морыца пасыпаліся ганенні харцісцкага рэжыму: яго выключылі з літаратурнага таварыства Кішфалудзі, яго п’есы былі забаронены да выканання ў Нацыянальным тэатры, і яго працы публікаваліся толькі ў «Nyugat» і «Az Est». У канцы 1929 года ён стаў рэдактарам прозы ў «Nyugat» («Захад»), які стаў самым уплывовым венгерскім літаратурным часопісам XX стагоддзя.

У 1905 годзе Морыц ажаніўся з Яўгеніяй Холікс, якая была схільная да дэпрэсій і скончыла самагубствам у 1925 годзе. Ужо ў 1926 годзе пісьменнік жаніўся з Марыяй Шыман. Памёр ад інсульту, даведаўшыся па тэлефоне пра нараджэнні ўнучкі.

Творчасць

Вядомасць прынесла апавяданне «Сем крэйцэраў» (1908). У раманах «Самародак», «Глухі куток» (абодва 1911), «Добрай удачы» (1914) рэалістычна адлюстравана жыццё венгерскіх працоўных. Найбольш значныя творы Морыца — гістарычная трылогія «Эрдэй» (19221933) і сацыяльны раман «Сваякі» (1930). Аўтар раманаў «Шчаслівы чалавек» (1935), «Бецяр» (1937), «Шандар Рожа» (19411942), апавяданняў, п’ес, рэпартажаў.

Пераклады

На беларускую мову асобныя апавяданні Морыца пераклалі Лідзія Арабей, Яўген Васілёнак, Т. Мартыненка, Мікола Татур.

Беларускія пераклады

Памяць

Плошча Жыгманда Морыца ў горадзе Будапешт (Венгрыя).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119285703 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Zsigmond Móricz // Babelio — 2007.
  4. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Zsigmond Móricz // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 19 чэрвеня 2020.
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119285703 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў медзье Сабальч-Сатмар-Берэг
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1879 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Керэпешы
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тысачэчэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пісьменнікі Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Будапешце
Катэгорыя·Венгерскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Выпускнікі Дэбрэцэнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 4 верасня
Катэгорыя·Памерлі 5 верасня