wd wp Пошук:

Жывакост каўказскі

Жывако́ст каўказскі[3] (Symphytum caucasicum) — від кветкавых раслін роду Жывакост сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—50[3] см. Сцябло адзіночнае, прамастойнае, касматае. Лісце простае, суцэльнае. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі блакітнага колеру, у завітках. Плод — сеткавата-маршчакаваты[3] арэшак шэрага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Сярэдняй Азіі і на Каўказе. Інвазійны від на тэрыторыі Еўропы. Расце на ўзлесках і палянах, у хмызняках, па берагах рэк і ручаёў, каля дарог, у парках, садах і агародах, на пустках. Мезафіт, мезатроф і эўтроф[4]. Добра пераносіць цень[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. 1 2 Окопник кавказский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Бурачнікавыя (падсямейства)
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Інвазіўныя віды раслін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Пустазелле