У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Жаўтушнік (значэнні). Жаўту́шнік[3][4][5] (Erýsimum) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae), які ўключае ў сябе больш за 220 відаў (261[6]).
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце чаргаванае. Кветкі з чатырма пялёсткамі. Плод — сухі стручок.
Расце ва ўмераных рэгіёнах Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Азіі. На тэрыторыі Беларусі 4 віды[7]: жаўтушнік выгрызены (Erysimum repandum), жаўтушнік мацыёлавы, або лакфіёлевы (Erysimum cheiranthoides)[8], жаўтушнік раскідзісты (Erysimum canescens) і жаўтушнік цвёрды (Erysimum durum). Некаторыя віды з’яўляюцца ядавітымі.