wd wp Пошук:

Жалонь

Жалонь (укр.: Жолонь) — рака на Украіне і ў Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).

Даўжыня 113 км. Плошча вадазбору 1460 км². Сярэдні сцёк з вадазбору каля 4,8 м³/с. Агульнае падзенне ракі 113,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.

Асноўныя прытокі

Агульныя звесткі

Пачынаецца каля вёскі Пясчанае Оўруцкага раёна Жытомірскай вобласці на паўночна-ўсходніх схілах Оўруцкага кража, цячэ па Жытомірскім Палессі (12,8 км), далей 33,8 км па мяжы з Беларуссю, 10,9 км зноў па Жытомірскай вобласці, у нізоўі па Ельскім і Нараўлянскім раёнах. Упадае ў старарэчча на пойме Прыпяці за 1,2 км на поўнач ад вёскі Вяпры Нараўлянскага раёна.

Даліна невыразная, схілы спадзістыя, вышынёю 2—5 м. Пойма двухбаковая, роўная, забалочаная, парэзаная густой сеткай меліярацыйных каналаў; шырыня яе ў верхнім цячэнні 10—30 м, на астатнім працягу 100—300 м. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае, таму раку нярэдка называюць Мухаедаўскім каналам[2].

Каналамі Свячанскі (рака да адгалінавання ад яе гэтага канала называецца Верхняя Жалонь), Антонаўскі і ракой Гразіва Жалонь злучаная ў 1961 годзе з ракой Славечна. Сцёк па злучальных каналах і Жалоні рэгулюцца шлюзамі.

Вадазбор рэчкі на Оўруцкім кражы і Мазырскім Палессі. Грунты пераважна пясчаныя. Лясы, большай часткай мяшаныя, пашыраны па ўсім вадазбоы.

Жыўленне ракі мяшанае. Замярзае са снежня да сакавіка.

На правабярэжнай тэрасе ракі каля вёскі Ражава і вёскі Беласарока археалагічныя помнікі — мезалітычнага і неалітычнага паселішчаў. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.

Зноскі

  1. GEOnet Names Server — 2018.
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 33—34. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Рэкі Жытомірскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Прытокі Прыпяці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні
Катэгорыя·Басейн Жалоні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Памежныя рэкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Рэкі Ельскага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Нараўлянскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі