Ха́ня, Хан, Цераздрэў — рака ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Жалонь (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 24 км. Плошча вадазбору 88,7 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰.
Пачынаецца за 1,8 км на поўнач ад вёскі Дзятлік (нежылая[1]), вусце за 4 км на паўночны захад ад вёскі Хільчыха (нежылая[1]). На рацэ плаціны і сажалкі каля вёсак Красноўка (плошча 21 га), Хамянкі (плошча 12 га), Нічыпараўка (плошча 22 га). Вадазбор на паўднёва-заходняй ускраіне Гомельскага Палесся[2]. У ніжнім цячэнні на працягу 11 км рака працякае па лясістай забалочанай мясцовасці.