wd wp Пошук:

Ерамей Іванавіч Данільянц

Ерамей Іванавіч Данільянц (арм.: Դանիելյանց Երեմ Իվանի, 22 красавіка (5 мая) 1901 — 29 верасня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (пасмяротна, 1944), гвардыі старшы сяржант, камандзір кулямётнага разліку 4-га эскадрону 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай Чарнігаўскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту.

Біяграфія

Нарадзіўся 5 мая 1901 года ў вёсцы Аранзамін цяпер Аскеранскага раёна (Нагорны Карабах) у армянскай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння пачатковай школы стаў будаўніком, прычым малады ерамей працаваў спачатку падсобнікам ў муляроў, а затым і самім муляром-каменячосам. Гады практыкі на будоўлях Савецкага Саюза зрабілі з яго сапраўднага прафесіянала сваёй справы, дзякуючы яго працы было пабудавана мноства будынкаў і аб’ектаў у розных кутках некалі вялікай дзяржавы. На адной з такіх будоўляў у 1941 годзе Данільянц сустрэў пачатак Вялікай Айчыннай вайны, і ўжо праз некалькі дзен пасля яе пачатку ён у ліку сотняў тысяч добраахвотнікаў уступае ў шэрагі Чырвонай Арміі.

Прайшоўшы вайскова-падрыхтоўчыя курсы, Ерамей Данільянц з 1942 года на палях бітваў у складзе 4-га эскадрону 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі, 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса, 61-й арміі, Цэнтральнага фронту ў званні гвардыі старэйшага сяржанта на пасадзе камандзіра кулямётнага разліку. У барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі праявіў выдатную ваенную і тактычную вывучку. Так, ноччу 28 верасня 1943 года Ерамей Данільянц пад моцным мінамётна-пулеметном агнём першым пераправіўся са сваім разлікам на правы бераг ракі Днепр у раёне вёскі Ніўкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі і адкрыў шквальны агонь па праціўніку. Гэта дапамагло кавэскадрону паспяхова фарсіраваць раку, заняць выгадную мяжу і забяспечыць пераправу галоўных сіл 60-га гвардзейскага Чарнігаўскага каўпалка. 29 верасня 1943 года, працягваючы наступ на вёску Галкі, пры ўзяцці вышыні, з якой праціўнік веў інтэнсіўны аўтаматны і кулямётны агонь, Данільянц па высокай траве паўзком наблізіўся да вышыні. Выбраўшы зручную пазіцыю для кулямёта, ён адкрыў агонь, прымусіўшы фашысцкіх аўтаматчыкаў схавацца ў акопах. Знішчыў два кулямётных разліку і 28 салдат і афіцэраў праціўніка[1]. У гэтым баі гвардыі старэйшы сяржант Данільянц Е. І. загінуў смерцю храбрых. Але шлях 4-га эскадрону на вёску Галкі быў адкрыты.

Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Асарэвічы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі старшаму сяржанту Данільянцу Ерамею Іванавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна)[2].

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. Независимый информационно-научный портал «МАШТОЦ»: Армяне Ставропольского края — Герои Советского Союза Архівавана 9 лютага 2010..
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
  3. Распоряжение Главы города Пятигорска от 14 апреля 2005 г. № 149-р(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)

. 4. 10 ноября 2009 года.

Літаратура

Спасылкі

Ерамей Іванавіч Данільянц на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шушынскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Брагінскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 29 верасня
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нагорным Карабаху
Катэгорыя·Пахаваныя ў Брагінскім раёне