wd wp Пошук:

Елка сербская

Елка сербская[1][2] (Picea omorika) — рэдкі ў дзікай прыродзе від дрэў роду Елка (Picea) сямейства Pinaceae. Адна з самых распаўсюджаных у культуры елак.

Адкрыццё і назва

Для навуковай супольнасці елка сербская была адкрыта ў 1875 годзе[3] на гары Тара(руск.) бел. недалёка ад вёскі Заавіне(серб.) бел. сербскім батанікам Ёсіфам Панчычам[4][5].

Відавы эпітэт лацінскай назвы (omorika) ўзяты з сербскай мовы, дзе «оморика» — назва толькі гэтага віду елкі (астатнія называюцца «смрча»). Такім чынам, лацінскую назву гэтага віду можна перавесці як «Елка — сербская елка». У Сербіі гэты від таксама называюць сербск.: Панчићева оморика («елка Панчыча»), у гонар першаадкрывальніка расліны.

Батанічнае апісанне

Гэта сярэдняга памеру вечназялёнае дрэва вышынёй 20-35 метраў, у выключных выпадках да 40 метраў вышынёй, з дыяметрам ствала да 1 метра[4]. Крона вузкапірамідальная, амаль калонападобная; сукі адносна кароткія, адлеглыя адзін ад аднаго і прыўзнятыя[5].

Парасткі жаўтлява-карычневыя, і густа апушаныя. Хваінкі 10-20 мм даўжынёй, сціснутыя ў папярочным перасеку, а таксама сіне-зялёныя зверху і бела-блакітныя ніжэй[4]. Паводле іншай крыніцы, іголкі 8-18 мм даўжынёй і 2 мм шырынёй, сціснутыя, з абодвух бакоў кілеватыя, знізу з двума белымі шырокімі вусцейкавымі каналамі, зверху бліскучыя, цёмна-зялёныя[5].

Шышкі 4-7 см даўжынёй, верацёнападобныя, цёмна-пурпуровыя (часам амаль чорныя) калі маладыя, пасля паспявання — цёмна-карычневага колеру[4]. Па іншых дадзеных, шышкі яйкападобна-даўгаватыя, 3-6 см даўжынёй, бліскучыя, карычневыя, шматлікія ўжо на маладых раслінах. Лускавінкі закругленыя, слабазубчастыя[5].

Распаўсюджанне

Эндэмік даліны ракі Дрына ў Заходняй Сербіі і Усходняй Босніі і Герцагавіне паблізу Вішаградзе. Яна расце толькі ў невялікім раёне плошчай каля 60 га, на вышынях паміж 800—1600 метрамі над узроўнем мора.

Прымяненне і культываванне

Picea omorika (шыракакеглевая форма)

Па-за яе натуральнага арэала, Picea omorika мае вялікае значэнне ў садоўніцтве, як дэкаратыўнае дрэва ў вялікіх садках, у паўночнай Еўропе і Паўночнай Амерыцы цэніцца за вельмі прывабную форму кроны і здольнасць да росту на розных глебах, уключаючы шчолачныя, гліны, кіслотныя і пясчаныя глебы, хоць аддае перавагу вільготным суглінкам. Акрамя таго, вырошчваецца ў невялікіх колькасцях у лясной гаспадарцы для навагодніх елак, вытворчасці драўніны і паперы, асабліва ў паўночнай Еўропе, хоць яе павольны рост робіць яе менш важнай, чым Picea sitchensis або елка еўрапейская (Picea abies).

З-за абмежаванага арэала, яна не з’яўляецца асноўнай крыніцай харчавання для жывой прыроды, але яна забяспечвае прыкрыццё для птушак і дробных млекакормячых. Да ледніковых перыядаў плейстацэну, яна была распаўсюджаная на большай частцы Еўропы[4].

Зімаўстойлівая. Адносна дыма- і газаўстойлівая. Непатрабавальная да глебавых і кліматычных умоў.

Сарты

У культуры распаўсюджаныя тыповая дзідападобная (высакагорная) форма, шырокакеглепадобная і розныя карлікавыя формы:

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. С. 262.
  3. Часта паказваецца год адкрыцця 1877, аднак гэта няправільна, што пацвярджаецца, напрыклад, Pinaceae Pinus omorika Pančić(англ.)  (недаступная спасылка). The International Plant Names Index. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2021. Праверана 22 красавіка 2012..
  4. 1 2 3 4 5 Farjon, A. (1990). Pinaceae. Drawings and Descriptions of the Genera. Koeltz Scientific Books ISBN 3-87429-298-3
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Крюссман Г. Хвойные породы / Пер. с нем. — М.: Лесная промышленность, 1986. — С. 164—165. — 256 с. — 7 500 экз. — ISBN 3-489-60222-6.
  6. 1 2 3 4 Елка на сайце Энциклопедия декоративных садовых растений (руск.)
  7. Picea omorika ‘De Ruyter’ (нявызн.). Związek Szkółkarzy Polskich. Праверана 26 верасня 2014.
  8. Picea omorika ‘De Ruyter’ (нявызн.). Библиотека хвойных растений. Праверана 26 верасня 2014.
  9. Picea omorika ‘De Ruyter’ (нявызн.). jardinjasmin.com. Праверана 26 верасня 2014.(недаступная спасылка)
  10. Picea omorika ‘Karel’ на сайце Библиотека хвойных растений

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Елка
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Эндэмікі Сербіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Уразлівыя віды