wd wp Пошук:

Мутацыя

Галоўны мутаген тытунёвага дыму — бензпірэн — злучаны з адным з нуклеатыдаў малекулы ДНК.

Мутацыя (лац.: mutatio — змена) — устойлівая (гэта значыць такая, якая можа быць успадкавана нашчадкамі дадзенай клеткі або арганізма) змена генатыпу, тое, што адбываецца пад уплывам знешняга або ўнутранага асяроддзя. Працэс ўзнікнення мутацый атрымаў назву мутагенеза. Мутацыі ўласцівы ўсім формам жыцця.

Большасць мутацый шкодныя — мутантны ген можа выклікаць спадчыннае захворванне, выродлівасць або гібель арганізма, што развіваецца. Генныя мутацыі, якія паляпшаюць уласцівасці, узнікаюць рэдка. Яны даюць матэрыял для натуральнага і штучнага адбору і з’яўляюцца неабходнай умовай эвалюцыі ў прыродзе і селекцыі карысных форм раслін, жывёл і мікраарганізмаў.

Класіфікацыя мутацый

Бываюць мутацыі

Таксама вылучаюць мутацыі

У залежнасці ад характару змен у генетычным матэрыяле адрозніваюць мутацыі

Часта мутацыі таксама падзяляюць на генныя (усе кропкавыя мутацыі), храмасомныя і геномныя (змена колькасці храмасом).

У залежнасці ад фенатыпічных праяўленняў адрозніваюць марфалагічныя, біяхімічныя, лятальныя, дамінантныя, рэцэсіўныя і іншыя мутацыі.

Індуцыраваныя мутацыі ўзнікаюць ад выкліканага ўздзеяннем мутагенаў парушэння нармальных працэсаў рэдуплікацыі, рэкамбінацыі, рэпарацыі або разыходжання носьбітаў генетычнай інфармацыі.

Спантанныя мутацыі ўзнікаюць як памылкі пры ўзнаўленні генетычнага матэрыялу (рэдуплікацыя не адбываецца з абсалютнай дакладнасцю, а працэсы рэпарацыі не бываюць абсалютна эфектыўнымі). Іх частата генетычна абумоўлена ў кожнага віду і падтрымліваецца на аптымальным узроўні.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Малекулярна-генетычныя працэсы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мутацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Радыебіялогія
Катэгорыя·Зменлівасць