wd wp Пошук:

Елка еўрапейская

Елка еўрапейская, Елка звычайная[2][3][4] (Picea abies), вечназялёнае дрэва роду елка сямейства хваёвых.

Назва

Елка звычайная, ёлка[2][5][6], елка[7][8], ялуга[9].

Батанічнае апісанне

Жаночыя шышкі

Вышыня дрэў 30—35 м (часам да 45—52 м), дыяметр да 100—150 см. Кара шэрая, адслойваецца ў старых дрэў тонкімі лускавінкамі. Каранёвая сістэма паверхневая, таму пры моцным ветры дрэвы нярэдка выварочваюцца з каранямі. Крона густая, конусападобная. Ігліца цёмна-зялёная, чатырохгранная, завостраная, 1—2,5 см даўжынёй.

Жаночыя шышкі напачатку чырвоныя, пазней бурыя, блішчастыя, выцягнутыя, яйкападобныя; мужчынскія шышкі дробныя, чырвоныя або жоўта-зялёныя, 10–15 см даўжынёй і 3–4 см шырынёй; насенныя лускавіны ромбападобныя, наверсе зубчастыя.

Пашырэнне

Ценевынослівае дрэва. Расце на свежых гліністых, сугліністых і супясчаных глебах. Лесаўтваральны від у таежнай зоне Еўропы.

Шырока распаўсюджана на паўночным усходзе Еўрапейскай часткі Расіі, па ўсёй Сібіры (за выключэннем тундравых раёнаў) і далей да ўзбярэжжа Ахоцкага мора і сярэдняга цячэння Амура.

На Беларусі елка еўрапейская пашырана ў паўночнай і цэнтральнай частках, дзе ўтварае яловыя лясы. На поўдні трапляецца рэдка: на Палессі вядома 32 астраўныя ўчасткі, 3 з іх у Маларыцкім і Брэсцкім раёнах, дзе расце карпацкая форма елкі еўрапейскай.

Інтрадукавана ў Паўночнай Амерыцы.

Асаблівасці біялогіі

Елка адрозніваецца высокай ценевынослівасцю, марозаўстойлівая, трывае залішняе ўвільгатненне, але церпіць ад засух, позніх веснавых і ранніх восеньскіх замаразкаў, задымленасці і сухасці паветра. Цвіце елка ў маі-чэрвені, шышкі выспяваюць восенню.

Жыве 250–300, рэдка да 450 год.

Значэнне і выкарыстанне

Драўніна

Драўніна выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, цэлюлознай прамысловасці. Елка часта сустракаецца ў ахоўных насаджэннях уздоўж дарог.

Сінонімы

Паводле The Plant List на 2013 год, у сінаніміку віду ўваходзяць[10]:

Зноскі

  1. Farjon, A. 2017. Picea abies. The IUCN Red List of Threatened Species 2017: e.T42318A71233492. http://dx.doi.org/10.2305/IUCN.UK.2017-2.RLTS.T42318A71233492.en. Downloaded on 20 February 2018.
  2. 1 2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. Назва Елка звычайная згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  4. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Merula merula
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  7. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  8. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  9. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  10. Picea abies (L.) H.Karst. is an accepted name(англ.)  (недаступная спасылка). The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and the Missouri Botanical Garden (6 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2019. Праверана 3 жніўня 2019.
  11. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 98. — 160 с. — 2 350 экз.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Елка