Е́дліна[1] (трансліт.: Jedlina, руск.: Едлино) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 37,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 33,5 км ад Мінска, 14,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы.
У 1858 годзе фальварак у Мінскім павеце, уласнасць Ю. Адамовіча, 2 рэвізскія душы. У 1875 годзе на пасеках, што належалі да Берчукоў, фальварак закладзены ізноў. Непадалёк ад возера Доўгага, спадчынная ўласнасць Гласкаў[2]. У канцы XIX стагоддзя фальварак Едлін у Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.
Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёна[3]. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсавета[4].
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[5].