wd wp Пошук:

Дыянісіяс Лаўрангас

Дыянісіяс Лаўра́нгас (грэч.: Διονύσιος Λαυράγκας; 17 кастрычніка 1860 або 1864, г. Аргастоліян, Грэцыя — 18 ліпеня 1941) — грэчаскі кампазітар, дырыжор, педагог.

Біяграфія

Вучыўся ў 18821885 гадах у кансерваторыі Неапаля(укр.) бел., з 1885 і ў Парыжскай кансерваторыі ў Л. Дэліба, Ж. Маснэ і інш. Працаваў у вандроўных французскіх оперных трупах, оперны дырыжор у Турыне і Венецыі. У 18941896 кіраўнік Філарманічнага таварыства ў Афінах. Адзін з арганізатараў Нацыянальнага опернага тэатра («Лірыкі скіні», 1939). У 19011905 гадах прафесар Афінскай кансерваторыі.

Творчасць

У ліку першых грэчаскіх кампазітараў звярнуўся да інструментальнай музыкі, у творчасці выкарыстоўваў народныя тэмы. Сярод твораў: 9 опер, у тл. «Два браты» (паст. 1900), «Чарадзейка» (паст. 1901), «Дыдона» (паст. 1909), «Факанапас» (паст. 1950); балет «Персефона» (паст. 1936); 5 аперэт, у т.л. «Белы волас» (паст. 1917); сімфанічная паэма для аркестра «Пяцібор’е» (1896, для першых міжнародных Алімпійскіх гульняў у Афінах); хары, песні; музыка да драматычных спектакляў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Неапалітанскай кансерваторыі
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнай оперы Грэцыі
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскай кансерваторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Музычныя педагогі Грэцыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Афінскай кансерваторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1860 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Дырыжоры Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары Грэцыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 кастрычніка