wd wp Пошук:

Дыфазіястр трохкаласковы

Дыфазіястр трохкаласковы, Дзераза трохкаласковая[1] (Diphasiastrum tristachyum) — від травяністых раслін роду Дыфазіястр (Diphasiastrum) сямейства Дзеразовыя (Lycopodiaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Турцыі, Грузіі і Паўночнай Амерыцы. Насяляе бясплодныя кіслыя глебы ў адкрытых хваёвых і дубовых лясах.

Апісанне

Шматгадовая расліна 7-12 (15) см вышынёй. Парасткі сабраны ў вельмі шчыльныя, веерападобныя пучкі, 7-15 (20) см вышынёй. Стэрыльныя галіны вузкія, 1,1-1,5 (1,7) мм, злёгку сплясканыя, цёмна-зялёныя або шэраватыя, аднакаляровыя з абодвух бакоў. Спінное лісце шырокае, амаль аднолькавае з бакавым, брушное лісце трохі карацей спіннога, вельмі выпуклае. Галіны разгалінаваныя пад вуглом 30 ° і менш. Стробілы размешчаны як на галоўнай восі, так і на бакавых доўгіх ножках[2].

Распаўсюджанне

У Еўропе сустракаецца ў такіх краінах, як Бельгія, Люксембург, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Швейцарыя, Нідэрланды, Венгрыя, Ісландыя, Італія, Латвія, Літва, Беларусь, Нарвегія, Польшча, Расія, Румынія, Славенія, Швецыя, Украіна. У Паўночнай Амерыцы від можна сустрэць у Канадзе і ЗША[3][4].

Гібрыды

D. tristachyum утварае мноства гібрыдаў з іншымі прадстаўнікамі роду Diphasiastrum. Сярод іх:

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 78. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Lycopodium tristachyum Pursh
  2. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К. : Наук. думка, 1987. — С. 21
  3. The Euro+Med Plantbase Project (нявызн.). ww2.bgbm.org. Праверана 15 студзеня 2019.
  4. Catalogue of Life : Diphasiastrum tristachyum (Pursh) J. Holub (нявызн.) (недаступная спасылка). www.catalogueoflife.org. Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2019. Праверана 15 студзеня 2019.
  5. Diphasiastrum tristachyum in Flora of North America @ efloras.org (нявызн.). web.archive.org (11 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2016. Праверана 15 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дзеразовыя
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Флора Еўропы