wd wp Пошук:

Дыфазіястр

Дыфазія́стр (Diphasiastrum) — род споравых раслін сямейства дзеразовых.

Батанічнае апісанне

Шматгадовазялёныя дзярэзападобныя расліны з доўгімі паўзучымі падземнымі парасткамі. Сцёблы да 1 м даўжынёй, сплюшчаныя, дыхатамічныя, укрытыя дробным лускападобным супраціўным лісцем. Стробілы тупыя, размешчаны па 1—6 (да 12) на доўгіх дыхатамічна разгалінаваных ножках. Спарафілы акругла-яйцападобныя, з адным спарангіем. Гаметафіт (зарастак) падземны, клубнепадобны, з мікарызай.

Арэал і экалогія

Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На Беларусі трапляюцца дыфазіястр сплюшчаны (Diphasiastrum complanatum) і дыфазіястр трохкаласковы (Diphasiastrum tristachyum), якія зрэдку скрыжоўваюць з утварэннем шэрагу прамежкавых форм. Растуць у імшыстых хваёвых лясах.

Спіс відаў

Паводле The Plant List на 2013 год, у род уваходзіць 21 від[1]:

Значэнне і выкарыстанне

Лекавыя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Species in Diphasiastrum (англ.) . The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and the Missouri Botanical Garden (11 кастрычніка 2013).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзеразовыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта