wd wp Пошук:

Дурнічнік

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дурнічнік. Дурнічнік[3][4] (Xanthium) — род аднагадовых травяністых раслін сямейства астравыя (Asteraceae).

Лацінскае родавая назва паходзіць ад грэч. xanthos — жоўты, з-за выкарыстання ў якасці фарбавальніка.

Распаўсюджанне і экалогія

Радзімай расліны з’яўляецца Цэнтральная і Паўночная Амерыка. Занесена ў Еўропу, Малую і Усходнюю Азію.

Класіфікацыя

Таксанамія

Род Дурнічнік уваходзіць сямейства Астравыя (Asteraceae) парадку Астракветныя (Asterales).

  яшчэ 12 сямействаў (па Сістэме APG II)  
      ад 3 да 25 відаў
  парадак Астракветныя     род Дурнічнік  
           
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Астравыя    
         
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ ад 900 да 1000 родаў  
     

Віды

У род Дурнічнік уключае ад 3 до 25 відаў[5].

Некаторыя з іх:

Значэнне і выкарыстанне

Лісце і карані даюць жоўтую фарбу, якую ужываюць для афарбоўкі тканін.

Насенне дурнічніка звычайнага змяшчае да 40 % алею, прыдатнага для вырабу пакосты. Меданосныя і лекавыя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 143. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Напісанне Дурнічнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.263
  5. Паводле сайта The Plant List

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Цэнтральнай Амерыкі
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі