wd wp Пошук:

Дурнічнік калючы

Дурнічнік калючы[3], дурнічнік ігольчаты[4] чортаў бур’ян[5][6] (Xanthium spinosum) — аднагадовая травяністая расліна, від роду Дурнічнік (Xanthium) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Распаўсюджанне

Паходзіць з Паўднёвай Амерыкі. Распаўсюдзілася і натуралізавалася ў Еўропе, Афрыцы, Паўночнай Амерыцы, умераным клімаце Азіі, Аўстраліі і Новай Зеландыі[7].

Расце на смеццевых месцах, уздоўж дарог, на выганах.

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Батанічнае апісанне

Сцябло прамое, жорсткае, тонкаразоравае, простае або галінастае, вышынёй 20-100 см.

Лісце ланцэтнае або эліптычна-ланцэтнае, зверху суцэльнае, астатняе — зубчастае, зубчаста-выемчатае або трохраздзельнае. Ля аснавання лісця на сцеблах сядзяць буйныя патройныя калючкі.

Пылавікі круглявыя знізу, пазбаўленыя хвастападобных прыдаткаў. Слупок нясе ніжэй лычыкі кольца вымятальных валасінак. Кветаложа усажана лускаватымі прыкветкамі.

Плодзікі пазбаўленыя чубкоў, замененых лускавінкамі або бародаўкамі.

Класіфікацыя

Таксанамія

Від Дурнічнік калючы ўваходзіць у род Дурнічнік (Xanthium) сямейства Астравыя (Asteraceae) парадку Астракветныя (Asterales).

  яшчэ 12 сямействаў (па Сістэме APG II)   ад 3 да 25 відаў
       
  парадак Астракветныя     род Дурнічнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Астравыя     від Дурнічнік калючы
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ ад 900 да 1000 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 143. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  5. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878.
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Флора Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Пустазелле