wd wp Пошук:

Дуброўка прамастойная

Не блытаць з дуброўкай прамой (Potentilla recta). Дубро́ўка прамастойная, калган, вузік[3] (Potentilla erecta) — кветкавая расліна, від роду Дуброўка (Potentilla) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Назвы

Дуброўка прамастойная, калган, вузік, дзеравянка, перавяжыха, сурмаліна[3].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая травяністая апушаная карэнішчавая расліна вышынёй да 50[3] см. Карэнішча моцнае, клубнепадобнае, цёмна-карычневага колеру. Сцябло тонкае, прамастойнае або крыху распасцёртае, галінастае. Сцябловае лісце чаргаванае, трайчастае, сядзячае, з вялікім прылісткам, зубчастае па краі. Прыкаранёвае — на доўгіх чаранках і адмірае да часу цвіцення. Кветкі адзіночныя, 10—12[3] мм у дыяметры, з чатырма пялёсткамі, жоўтыя. Плод — сухі шматарэшак.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана ва ўмераных абласцях Еўразіі і на Азорскіх астравах[4]. Натуралізавалася на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі[4].

Святлолюбівая і ценевынослівая расліна, мезафіт, алігатроф, мезатроф[5]. Расце у светлых лясах, на ўзлесках і палянах, на сухадольных лугах і балотах, пашах і пустках, па берагах вадаёмаў і ў іншых месцах.

Ахоўваецца на тэрыторыі Арменіі, шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны[5].

Гаспадарчае значэнне

Лекавая, дубільная (у карэнішчы маецца да 35 % танідаў[3]) і фарбавальная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 4 5 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. 1 2 Taxon: Potentilla erecta (L.) Raeusch. // [[Germplasm Resources Information Network] (GRIN-Taxonomy)]](англ.)
  5. 1 2 Лапчатка прямостоячая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Дубільныя расліны
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Фарбавальныя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Дуброўка
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак