wd wp Пошук:

Дуброўка паўзучая

Лапчатка паўзучая[3] (Potentilla reptans) — від кветкавых раслін роду Дуброўка (Potentilla) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая расліна 10—70 см даўжынёй. Сцеблы ляжачыя, з парасткамі, паўзучымі або якія сцелюцца. Лісце складаецца з 5—7 лісточкаў. Вышыня 10-15 см. Сцеблы неразгалінаваныя, укараняюцца. Лісце чарговае, ад доўгачарашковага да амаль чарашковага. Лісточкі ад эліптычных да зваротнаяйкападобных, буйна зубчастыя, зялёныя з абодвух бакоў. Прылісткі вузка эліптычныя, востраканцовыя[4].

Кветкі 18—25 мм у дыяметры, адзінкавыя, рэдка па 2, на доўгіх (3,5—8,5 см) прамастаячых кветаножках у пазухах. Вяночак радыяльна сіметрычны, ярка-жоўты, пялёсткаў 5, з вышчарбленай верхавінай, даўжынёй 8—12 мм, удвая даўжэй, чым чашачка. Чашачка 5-дольная. Тычынак 20. Плады — шэра-карычневыя сямянкі, некалькі разам[4].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Эфіопіі, Эрытрэі, Канадзе, ЗША.

Ва Украіне расце ў сырых месцах, на лугах і сярод кустоў на ўсёй тэрыторыі.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 105. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 luontoportti.com(нявызн.). (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Дуброўка