wd wp Пошук:

Дубра

Не блытаць з возера Дубраўскае

Ду́бра — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Абабіца, за 17 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, каля вёскі Дундзеры. Належыць да Абабіцкай групы азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні возера складае 1,06 км². Даўжыня 2,22 км. Найбольшая шырыня 0,71 км, даўжыня берагавой лініі 6,1 км. Найбольшая глыбіня 2,9 м, сярэдняя 1,9 м. Аб′ём вады 2,1 млн м³. Плошча вадазбору 19,3 км².

Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй да 3 м, пад лугам. Уздоўж паўночна-ўсходняга берага парослая хваёвым лесам пясчаная озавая града вышынёй да 9 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, у залівах забалочаныя, тарфяністыя, 2 астравы агульнай плошчай 0,7 га. Уздоўж берагоў пойма шырынёй ад 5—10 да 250—300 м. Мелкаводдзе да глыбіні 0,5—1 м (акрамя заліваў) пясчанае. Большая частка дна возера выслана слоем крэменязёмістага сапрапелю. Возера слабапраточнае. Упадае пратока з возера Берца, выцякае пратока ў возера Абаб’е. Надводная расліннасць утварае палосу шырынёй да 25 м, залівы зарастаюць падводнай расліннасцю поўнасцю.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лінь, карась, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-07. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Абабіцкая група азёр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Друйкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак