wd wp Пошук:

Другая Івуарыйская вайна

Другая Івуарыйская вайна (таксама Палітычны крызіс у Кот-д’Івуары[9]) — канфлікт, які адбыўся ў Кот-д’Івуары пасля другога тура прэзідэнцкіх выбараў 28 лістапада 2010 года паміж ліберальнымі сіламі, які ўзначаліў апазыцыянер Аласан Уатара, што падтрымалі міратворчыя і ваенныя кантынгенты Украіны і Францыі, і левацэнтрысты, на чале якіх стаяў дзеючы прэзідэнт Ларан Гбагбо.

Перадгісторыя

У 2002—2007 гадах у краіне ішла грамадзянская вайна, якая пачалася на глебе этнічных, рэлігійных і палітычных супярэчнасцей паміж поўднем і поўначчу Кот-д’Івуара. У канфлікт умяшаліся міратворцы ААН і французскія войскі, якія стварылі нейтральную зону паміж варагуючымі бакамі, не дапусціўшы кровапраліцця. Пасля гэтага вайна прыняла вялабягучы характар. У 2007 годзе быў падпісаны мірны дагавор, паводле якога паўстанцы поўначы захавалі за сабой усе свае тэрыторыі і дапускаліся да ўрадавага апарату. Так, напрыклад, пасаду прэм’ер-міністра краіны заняў прадстаўнік мяцежнікаў Гіём Саро, але прэзідэнцкае крэсла захаваў за сабой ранейшы лідар краіны Ларан Гбагбо.

Ход падзей

28 лістапада 2010 года былі праведзены прэзідэнцкія выбары. Двума галоўнымі кандыдатамі сталі дзеючы прэзідэнт Ларан Гбагбо ад партыі Івуарыйскі народны фронт і прадстаўнік Аб’яднання рэспубліканцаў, сяброўскай паўстанцкай групоўкі «Новая сіла», Аласан Уатара. Канчатковыя вынікі першага тура былі абвешчаныя са спазненнем. Паведамлялася, што ў другі тур выйшлі Ларан Гбагбо і Аласан Уатара, у той час як іншы кандыдат, Анры Конан Бедзье, стаў трэцім з вынікам каля 25% галасоў[10][11], хоць першапачаткова ён лідзіраваў з вынікам каля 42%[12]. Згодна з больш познімі паведамленнямі, Гбагбо і Уатара набралі каля 38% і 33% адпаведна[13]. Цэнтрвыбаркам краіны не змог падлічыць вынікі другога тура выбараў да крайняга тэрміну — 2 снежня 2010 года[14]. Пазней ён абвясціў, што Аласан Уатара стаў пераможцам выбараў[15][16]. Пасля абвяшчэння вынікаў у краіне пачаліся беспарадкі, была закрыта граніца[15], а вяшчанне замежных спадарожнікавых тэлеканалаў было спынена[16]. 4 снежня 2010 года Канстытуцыйны савет Кот-д’Івуара адмяніў вынікі галасавання і абвясціў дзеючага прэзідэнта Ларана Гбагбо пераможцам другога тура выбараў[17].

У гэты ж час войскі ўрада Гбагбо разгортваюць наступленне на поўнач краіны, аднак церпяць няўдачу. 23 снежня былы прэм’ер-міністр Гіём Саро, які далучыўся да Уатары, заявіў, што нанятыя Гбагбо ліберыйскі найміты вядуць кампанію тэрору ў адносінах да мірнага насельніцтва і заклікаў міжнародную супольнасць звергнуць «дыктатара»[18].

Тым часам Савет бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю, закліканую спыніць гвалт у Кот-д’Івуары, і ўвёў санкцыі супраць Гбагбо і яго бліжэйшага асяроддзя. У краіне была разгорнута місія ААН, якая налічвала больш за 9 тысяч чалавек. Акрамя таго, тут дзейнічала французская ваенная місія «Аднарог» (фр.: Licorne). Францыя дадаткова накіравала ў краіну 150 вайскоўцаў, павялічыўшы ваенную прысутнасць да 1650 чалавек[3].

Пазней Гбагбо заявіў, што лічыць сябе легітымным кіраўніком дзяржавы, але гатовы да перамоў з лідарам апазіцыі. Ён рашуча абверг ультыматум Парыжа аб капітуляцыі, заявіўшы, што не збіраецца здавацца пад сілавым ціскам. Нягледзячы на дамоўленасці аб спыненні агню, супрацьстаянне паміж сіламі Ларана Гбагбо і Аласана Уатары аднавілася ў канцы сакавіка 2011 года[3].

30 сакавіка 2011 года атрады Уатары без бою ўзялі пад свой кантроль сталіцу краіны Ямусукра, а 31 сакавіка яны ўвайшлі ў партовы горад Сан-Педра, праз які ажыццяўляецца экспарт какава-бабоў[19]. Яшчэ да гэтага сілы Уатары ўвайшлі ў эканамічную сталіцу краіны Абіджан. 31 сакавіка там у вулічных баях ужывалася цяжкае ўзбраенне. Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа папярэдзіў, што мегаполісу, дзе жывуць сотні тысяч мірных жыхароў, пагражае гуманітарная катастрофа. Афрыканскі суд па правах чалавека заклікаў Гбагбо неадкладна спыніць супраціў.

1 красавіка французскія вайскоўцы па загадзе Нікаля Сарказі ўварваліcя ў краіну, высадзіўшыся на паўднёвай ўскраіне Абіджана, аргументаваўшы гэта мэтай «абароны французскіх грамадзян»[20]. У гэты ж дзень міратворцы ААН захапілі аэрапорт у Абіджане, які раней кантраляваўся прыхільнікамі Гбагбо[21]. Яго прадстаўнікі рэзка адрэагавалі на захоп аэрапорта:

«Мы расцэньваем, што гэтыя сілы дзейнічаюць як акупацыйная армія, паколькі мандат ААН не дае дазволу займаць аэрапорт суверэннай дзяржавы[22]

У ноч на 5 красавіка сілы міратворчага кантынгенту ААН і кантынгенту войскаў Францыі нанеслі авіяўдары па прэзідэнцкім палацы і шэрагу стратэгічных аб’ектаў сіл Гбагбо. Два верталёты Мі-24 украінскага міратворчага кантынгенту ў Кот-д’Івуары, абстралялі з гармат ваенную тэхніку і склад са зброяй сіл Гбагбо ў Абіджане, выконваючы задачу, пастаўленую камандаваннем міратворчых сіл ААН[23][24].

9 красавіка сілы, падначаленыя Ларану Гбагбо, перайшлі ў наступленне: занялі стратэгічна важныя кварталы Абіджана і наблізіліся да штаб-кватэры прэзідэнта Аласана Уатары. Прадстаўнікі Уатары звярнуліся да міратворцаў ААН і размешчанага ў краіне французскага кантынгента з просьбай «нейтралізаваць атрады» Гбагбо.

11 красавіка французскія міратворцы зноў абстралялі ракетамі з верталётаў рэзідэнцыю прэзідэнта Гбагбо. Пасля нападу з паветра французскі спецназ распачаў наступленне на рэзідэнцыю. Для падаўлення супраціўлення лаяльных прэзідэнту сіл былі вылучаны 30 адзінак бранятэхнікі[25]. У выніку зробленай атакі прэзідэнт Ларан Гбагбо быў захоплены ў палон і перададзены прыхільнікам Аласана Уатары[26]. Паводле звестак спецыяльнага саветніка Гбагбо Бернара Удэна, французскі спецназ пранік у прэзідэнцкі бункер праз тунэль, які злучае рэзідэнцыю Гбагбо з размешчанай па суседстве рэзідэнцыяй французскага пасла[27].

Наступствы

30 лістапада 2011 года былы прэзідэнт краіны Ларан Гбагбо і яго памочнік Шарль Б’е Гудэ паўсталі перад Міжнародным крымінальным судом. Ім прад’яўляліся абвінавачванні ў злачынствах супраць чалавецтва, учыненых падчас узброенага канфлікту[28]. 28 лютага 2016 года пачаліся слуханні па справе[29]. Гбагбо стаў першым былым кіраўніком дзяржавы, які асабіста паўстаў перад судом у Гаазе[29]. 15 студзеня 2019 года Гбагбо быў апраўданы[30].

Ахвяры

У выніку канфлікту загінула звыш 1000 чалавек, каля мільёна былі вымушаны пакінуць свае дамы.

Удзел міратворцаў

Акрамя французскіх узброеных сіл у баявых дзеяннях у Кот-д’Івуары прымаў удзел і міратворчых кантынгент ААН, за што быў раскрытыкаваны Расіяй, бо быў парушаны нейтралітэт і бесстароннасць міратворчых сіл[31].

Верталётны скандал

На фоне палітычнага крызісу 2010—2011 гг. адбыўся міжнародны скандал, звязаны з пастаўкай сілам Гбагбо трох верталётаў Мі-24 у абыход санкцый ААН, якія забаранялі продаж зброі і любую ваенную дапамогу Кот-д’Івуару. 27 лютага офіс Генеральнага сакратара арганізацыі Пан Гі Муна ад яго імя распаўсюдзіў заяву аб датычнасці Беларусі да гэтага. 28 лютага прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных у інтэрв’ю БелаПАН абверг гэтую заяву[32]. Інфармацыю аб беларускіх пастаўках адмаўлялі таксама ва ўрадзе Гбагбо[33].

Афіцыйны прадстаўнік Дзяржкамваенпрама Уладзімір Лаўранюк адзначыў, што беларускі бок актыўна супрацоўнічае з групай экспертаў па Кот-д’Івуару ў рамках выканання палажэнняў адпаведных рэзалюцый Савета Бяспекі ААН. Паводле яго слоў, інфармацыя з абвінавачваннямі ў парушэннях эмбарга не адпавядае рэчаіснасці і выклікае поўнае здзіўленне. Як было заяўлена, у Беларусі створана Нацыянальная сістэма экспартнага кантролю, якая адпавядае ўсім міжнародным патрабаванням[33].

Праўдзівасць абвінавачвання падвергнулі пад сумнеў палітолаг Андрэй Фёдараў і ваенны аглядальнік Аляксандр Алесін[34]. Апошні адзначыў, што верталёты, пастаўленыя ў краіну, досыць старой зборкі, і іх продаж у абыход зброевага эмбарга мог б негатыўна адбіцца на больш буйных кантрактах, якія ў такім выпадку Беларусь страціла. На думку эксперта, гэты скандал можа быць часткай інфармацыйнай вайны, якая праводзіўся Захадам супраць урада Аляксандра Лукашэнкі[35].

Першая спроба праверыць падазрэнні члены групы экспертаў ААН, у тым ліку прадстаўніка яе міратворчай місіі, распачалі 28 лютага. Яны накіраваліся ў аэрапорт Ямусукра, аднак верныя Гбагбо салдаты абстралялі іх, і экспертам давялося рэціравацца[32].

Пазней генеральны сакратар Пан Гі Мун папрасіў прабачэння перад рэспублікай за абвінавачванне ў інцыдэнце, бо высветлілася недатычнасць краіны да паставак зброі[36].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Число жертв в Кот-д’Ивуаре достигло 173
  2. 1 2 Компания Пефтиева поставляла оружие в Кот Д’Ивуар
  3. 1 2 3 В Кот д’Ивуаре атаковано посольство Японии. А оппозиция готовится к новому штурму резиденции Гбагбо
  4. 1 2 с. 52
  5. Themnér, 2015, p. 342
  6. Каддафи не убежал, а Европа из-за Ливии раскололась(недаступная спасылка)
  7. Archived copy (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 July 2012. Праверана 1 красавіка 2011.Government fatalities
  8. Archived copy (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 December 2010. Праверана 31 снежня 2010.
  9. Вооруженные атаки в Абиджане – политический кризис в Кот д’Ивуаре продолжается
  10. Ivory Coast’s Gbagbo Tops Vote Counting, Opposition’s Ouattara is Second (нявызн.), Bloomberg (03.11.2010).
  11. Current President and Former PM Leading Ivory Coast Vote (нявызн.), Voice of America (02.11.2010).
  12. Избирком Кот-д’Ивуара опубликовал результаты президентских выборов (нявызн.), РИА Новости (03.11.2010).
  13. Второй тур президентских выборов пройдет в Кот-д’Ивуаре 21 ноября (нявызн.), РИА Новости (07.11.2010).
  14. Cote d’Ivoire misses poll deadline (нявызн.), Al Jazeera (02.12.2010).
  15. 1 2 Cote d’Ivoire borders ordered shut (нявызн.), Al Jazeera (02.12.2010).
  16. 1 2 Кот-д’Ивуар закрыл границы из-за возможных беспорядков (нявызн.), Lenta.ru (03.12.2010).
  17. Результаты выборов в Кот-д’Ивуаре отменили (нявызн.), BBC Russian (4 снежня 2010). Праверана 4 снежня 2010.
  18. Число жертв в Кот-д’Ивуаре достигло 173
  19. Оппозиционеры захватили столицу Кот-д’Ивуара
  20. Французы пошли воевать в Кот-д’Ивуар
  21. Миротворцы ООН взяли под контроль аэропорт Абиджана
  22. Безопасность: Ивуар-Франция-Консультации
  23. Украинские миротворцы обстреляли склад с оружием в Кот-д’Ивуаре
  24. Миротворцы с Украины обстреляли военный склад в Кот-д’Ивуаре
  25. Французы расстреляли резиденцию Гбагбо
  26. Ivory Coast: Gbagbo held after French troops move in — BBC.
  27. Советник бывшего президента Кот-д’Ивуара Бернар Удэн о ситуации в стране — Московские новости(недаступная спасылка)
  28. Гбагбо предъявили обвинения в совершении преступлений против человечества (нявызн.), Росбалт (30 ноября 2011 года).
  29. 1 2 «Экс-лидер Кот-д’Ивуара отверг обвинения на суде в Гааге»
  30. Суд в Гааге оправдал бывшего президента Кот д’Ивуара (нявызн.). Русская служба Би-би-си (15 студзеня 2019). Праверана 16 студзеня 2019.
  31. Россия возмущается участием миротворцев и французов в боях в Кот-д’Ивуаре и требует объяснений от ООН
  32. 1 2 «Вертолетный скандал»: причастность Беларуси не доказана Архівавана 29 студзеня 2021. // Naviny.by, 2 марта 2011
  33. 1 2 Кот-д’Ивуар опроверг информацию о поставках вертолетов из Белоруссии
  34. Валер Карбалевіч. Якія наступствы могуць мець скандалы з пастаўкамі зброі? // Радыё Свабода : радыёвяшчальная арганізацыя. — 1 сакавіка 2011.
  35. Андрей Александрович. Летало ли белорусское оружие в Ливию и Кот-д’Ивуар? // TUT.BY : интернет-портал. — 2 марта 2011.
  36. Слова на ветер. ООН официально извинилась перед Беларусью за клевету. (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грамадзянскія войны
Катэгорыя·Войны Францыі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Канфлікты 2010 года
Катэгорыя·Ваенна-палітычны крызіс у Кот-д’Івуары
Катэгорыя·Войны XXI стагоддзя
Катэгорыя·Канфлікты 2011 года
Катэгорыя·Войны Украіны