wd wp Пошук:

Домжарыцкі сельсавет

До́́мжарыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Домжарыцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Бягомльскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Бягомльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. Пасля скасавання Бягомльскага раёна 20 студзеня 1960 года ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці (за выключэннем вёсак Бедзіна, Слабада, Федаркі, якія былі перададзены Докшыцкаму раёну)[1]. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Зацякляскага сельсавета (4 населеныя пункты: Барсукі, Валова Гара, Мар’янава і Чарніца)[2]. 4 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета са Стайскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Бяседы, Верабкі, Вокана)[3]. 29 ліпеня 1988 года 6 населеных пунктаў (вёскі Барсукі, Бяседы, Валова Гара, Верабкі, Вокана і Чарніца) перададзены ў склад Слабадскога сельсавета. 21 верасня 1999 года ў склад сельсавета са Слабадскога сельсавета вернуты вёскі Барсукі, Валова Гара і Чарніца[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 783 чалавекі[5], з іх 96,2 % — беларусы, 3,1 % — рускія[6].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 21 сентября 1999 г. № 17 Об изменении границы Домжерицкого и Слободского сельсоветов Лепельского района
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Домжарыцкі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бягомльскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе