wd wp Пошук:

Добрушскія ельнікі

Добрушскія ельнікі — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Размешчаны за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад в. Чыстыя Лужы і за 15 км на паўночны ўсход ад г. Добруша па трасе Гомель-Бранск, на тэрыторыі Раманавіцкага і Добрушскага лясніцтваў Гомельскага лясгаса[1]. Астраўныя ельнікі: 2 участкі чарнічнага i 3 кіслічнага тыпаў, пераважае хуткарослая карпацкая раса елкі еўрапейскай. Плошча ельнікаў складае 30,8 га. Узрост дрэў 60—100 гадоў, вышыня да 35 м, дыяметр 0,3—0,5 м (1983). Унікальныя астраўныя месцы росту елкі на поўдзень ад мяжы яе суцэльнага пашырэння[2]. Ахоўны статус нададзены 27 снежня 1963 года[1].

Зноскі

  1. 1 2 Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гомельскай вобласці станам на 01.01.2014 г.
  2. Добрушскія ельнікі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Запаведныя зоны без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Чыстыя Лужы
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП III
Катэгорыя·Дрэвы-помнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Добрушскі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак