wd wp Пошук:

Дзіна Ільінічна Рубіна

Дзіна Ільінічна Рубіна (руск.: Дина Ильи́нична Ру́бина; 19 верасня 1953, Ташкент) — руская пісьменніца, рэдактар, кінасцэнарыст.

Біяграфія

Нарадзілася 19 верасня 1953 года ў Ташкенце ў сям’і мастака Ільі Давідавіча Рубіна (родам з Харкава) і настаўніцы гісторыі Рыты Аляксандраўны Рубінай (народжанай Жукоўскай, родам з Палтавы). Маці эвакуіравалася ў Ташкент ў сямнаццацігадовым узросце падчас Вялікай Айчыннай вайны, бацька пасяліўся ў бацькоў у Ташкенце, вярнуўшыся з фронту пасля дэмабілізацыі. Дзіну Рубіну назвалі ў гонар Дзіны Дурбін — амерыканскай кінаактрысы, зоркі Галівуда 1940-х гадоў[4].

Скончыла спецыялізаваную музычную школу імя В. А. Успенскага пры ташкенцкай кансерваторыі. Уражанні ад школы ўвайшлі ў зборнік аповесцей і апавяданняў «Урокі музыкі».

У 1977 годзе Рубіна скончыла Ташкенцкую кансерваторыю, выкладала ў Інстытуце культуры ў Ташкенце. З Ташкентам 1940-х — 1960-х гадоў цесна звязаны сюжэт і жыццё герояў яе рамана «На сонечным баку вуліцы»

Першыя юнацкія творы Дзіны Рубінай былі апублікаваны на старонках часопіса «Юность». Першае апавяданне сямнаццацігадовай пісьменніцы, надрукаванае ў часопісе, называлася «Неспакойная натура» і было апублікавана ў 1971 годзе ў раздзеле «Зялёны партфель» часопіса «Юность». Літаратурную вядомасць Рубінай прынесла публікацыя ў 1977 годзе аповесці «Калі ж пойдзе снег?..». У ёй дзяўчынка сустракае сваю любоў напярэдадні смяротна небяспечнай аперацыі. Па гэтым творы быў зняты фільм, пастаўлены тэле- і радыёспектакль, напісана п’еса, якая шмат гадоў ішла на сцэне Маскоўскага ТЮГа. У тым жа годзе, ва ўзросце 24 гадоў, яна стала членам Саюза пісьменнікаў УзССР — на той момант самым маладым у краіне членам падобных арганізацый[5]. У 1979 годзе стала членам Саюза пісьменнікаў СССР.

На здымках фільма «Наш ўнук працуе ў міліцыі» паводле аповесці «Заўтра, як звычайна» пісьменніца пазнаёмілася са сваім другім мужам, і з’ехала з ім у Маскву. Фільм атрымаўся няўдалым, але пасля яго Дзіна Рубіна напісала адзін з лепшых сваіх твораў «Камера наязджае». У Маскве пісьменніца жыла і працавала да ад’езду ў канцы 1990 года на пастаяннае месца жыхарства ў Ізраіль.

Пасля пераезду ў Ізраіль працавала літаратурным рэдактарам у штотыднёвым літаратурным дадатку «Пятница» да рускамоўнай газеце «Наша страна». У гэтыя гады творы Рубінай пачынаюць публікаваць расійскія часопісы «Новый мирт», «Знамя», «Дружба народов».

У 2001—2003 гадах працавала ў Маскве кіраўніком культурных праграм Яўрэйскага агенцтва (Сахнут).

Доўгі час Дзіна Рубіна жыла ў горадзе Маале-Адумім, які апісаны ў некаторых яе творах. У цяперашні час пражывае ў горадзе Мевасэрет-Цыён.

Рубіна стала аўтарам трох варыянтаў «татальнай дыктоўкі», якая прайшла ў 2013 годзе. У 2014 годзе прыняла ўдзел у тэатралізаваных анлайн-чытаннях «Карэніна. Жывое выданне»[6].

Сям’я

Выданні

Узнагароды

Зноскі

  1. Dina Rubina // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. The International Who’s Who of Women 2006Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122820134 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Дина Рубина в гостях у Лены Батиновой и Вадима Тихомирова
  5. Дина Рубина: «Моя карьера началась с трех букв»
  6. «Каренина. Живое издание»: 700 человек в прямом онлайн-эфире прочитали роман Толстого
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ташкенце