wd wp Пошук:

Руская прэмія

«Руская прэмія» — адзіная расійская літаратурная прэмія, якая прысуджаецца аўтарам літаратурных твораў, якія пражываюць за межамі Расіі, у любой краіне свету, і пішуць па-руску. Мэтай конкурсу з’яўляецца захаванне і развіццё рускай мовы як унікальнай з’явы сусветнай культуры і падтрымка рускамоўных пісьменнікаў свету.

Гісторыя конкурса

Літаратурны конкурс «Руская прэмія» быў заснаваны ў верасні 2005 года. Першапачаткова прэмія прысуджалася толькі пісьменнікам краін Сярэдняй Азіі і Закаўказзя. З 2006 года ў конкурсе маглі ўжо прымаць удзел аўтары ўсяго СНД (акрамя Расіі) і Прыбалтыкі, незалежна ад іх узросту і нацыянальнасці. Мэтай конкурсу з’яўлялася садзейнічанне захаванню рускай мовы як унікальнай з’явы культуры на прасторы СНД і спрыянне аднаўленню гуманітарнага адзінства народаў Закаўказзя, Сярэдняй Азіі, Казахстана і Расійскай Федэрацыі. Пераможца ў кожнай з трох намінацыі да 2006 года атрымліваў прэмію ў памеры 3 000 долараў ЗША і права заключыць з заснавальнікамі конкурсу дагавор на выданне сваіх твораў.

У 2017 годзе праект быў прыпынены ў сувязі з адсутнасцю фінансавання[1].

Лаўрэаты

Сярод лаўрэатаў (спіс няпоўны):

Зноскі

  1. «Русская Премия» осталась без финансирования

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Літаратурныя прэміі Расіі