wd wp Пошук:

Дзіванна мяцёлчатая

Дзіва́нна мяцёлчатая[3], Дзіванна малая[4], Дзіванна мучністая (Verbascum lychnitis) — від кветкавых раслін з роду Дзіванна (Verbascum) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae) Этымалогія: грэч.: λυχνοϛ — «лямпа», грэч.: -ιταϛ — суфікс, які паказвае на сувязь з назоўнікам, падабенства.

Апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934
Агульны выгляд расліны

Двухгадовая травяністая расліна, 50—150 см вышынёй. Лісце суцэльнае, нераўнамерна гародкава-зубчастае, зверху зялёнае, знізу бела апушанае. Ніжняе лісце авальнае, звужанае ў чарашок, верхняе — ланцэтнае, сядзячае, з доўга завостранай верхавінай. Кветкавы вяночак жоўты, часам бялёсы, 12-17 мм шырынёй; усе 5 тычынак з бялёса-прылісткавымі ніткамі.

Распаўсюджанне

Расліна натуральна распаўсюджаная ў Марока, Еўропе, заходняй частцы ўмераных абласцей Азіі. святлолюбівая расліна. Ва Украіне расце на лясных палянах, адкрытых схілах, уздоўж дарог на ўсёй тэрыторыі, звычайны; у Крыме толькі ў перадгор’ях і на яйле, рэдка. Пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 1388. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Дзіванна