Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь (ДМК) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную мытную палітыку, забяспечвае ў межах сваёй кампетэнцыі эканамічную бяспеку Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў сферы мытнай справы і каардынуе ў гэтай сферы дзейнасць іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый.
ДМК падпарадкоўваецца Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, а па асобных пытаннях дзейнасці, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, — Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.
20 верасня 1991 года, Парламент Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову «Аб мытнай службе Рэспублікі Беларусь»[1] і стварыў Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь з падначаленнем яму мытных устаноў СССР, размешчаных на тэрыторыі рэспублікі. У выніку была створана адзіная мытная сістэма, якая ўключала ДМК і мытні.
На май 1993 года у Беларусі было 20 мытняў. Гэта была найбольшая колькасць мытняў за ўвесь найноўшы перыяд гісторыі Беларусі.
З 1 ліпеня 1993 года Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь быў уведзены ў дзеянне першы Мытны кодэкс незалежнай Беларусі.
Поспехі мытнікаў былі ацэненыя кіраўніцтвам краіны. У адзначэнне заслуг 20 верасня 1996 выйшаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб устанаўленні свята — Дня мытніка».
У снежні 1997 года Нацыянальным сходам быў прыняты і ўхвалены і 17 ліпеня 1998 года ўведзены ў дзеянне другі Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь.
У склад ДМК ўваходзяць:
Асноўнымі задачамі Дзяржаўнага мытнага камітэта з’яўляюцца:
Мытныя органы Рэспублікі Беларусь выконваюць наступныя асноўныя функцыі: