wd wp Пошук:

Аляксандр Францавіч Шпілеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шпілеўскі. Алякса́ндр Фра́нцавіч Шпіле́ўскі (28 мая 1953, Бабруйск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (2001—2014).

Біяграфія

Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1981), Вышэйшую школу КДБ СССР (1990), юрыст. Дзяржаўны саветнік мытнай службы II рангу.

З 1974 па 1992 гады служыў у КДБ БССР на розных пасадах. Апошняе месца службы — начальнік адзелу Мінскага гарадскога ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. З 1992 па 1996 гады працаваў начальнікам упраўлення, начальнікам інспекцыі Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску. У 1995 годзе абраны ў склад Вярхоўнага Савета XIII склікання, адкуль перайшоў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу[1]. У 2000 годзе абраны ў склад Палаты прадстаўнікоў II склікання[2]. Дэпутат Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі.

З 8 мая 2001 года быў памочнікам прэзідэнта — галоўным інспектарам па Мінску. 24 верасня 2001 прызначаны старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі. 6 лістапада 2014 пайшоў у адстаўку з пасады старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі[3].

Зноскі

  1. http://old.house.gov.by/index.php/,6269,,,,0,0,0.html Архівавана 15 верасня 2017.
  2. http://pravo.levonevsky.org/bazaby09/sbor55/text55957.htm
  3. https://news.tut.by/tag/ex6507-aleksandr-shpilevskiy.html Архівавана 15 красавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па горадзе Мінску
Катэгорыя·Дэпутаты Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі ФСБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Юрысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
Катэгорыя·Асобы