wd wp Пошук:

Вікенцій Вікенцьевіч Макарэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Макарэвіч.

Вікенцій Вікенцьевіч Макарэвіч (пам. 24 верасня 2020) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (19972001).

Біяграфія

У мытных органах з сакавіка 1970 года. Прайшоў шлях ад інспектара да начальніка Мінскай рэгіянальнай мытні.

З 16 ліпеня 1993 года — намеснік Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь[1].

17 студзеня 1994 года прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу[2].

30 ліпеня 1997 года быў прызначаны выканаўчым абавязкі Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь[3].

З 13 сакавіка 1998 года — Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь[4].

1 лістапада 2001 года ў сувязі са складаннем Урадам Рэспублікі Беларусь паўнамоцтваў перад ізноў абраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь спыніў свае паўнамоцтвы[5].

З сярэдзіны 2006 года — дырэктар ААТ «Белкультгандаль»[6].

Памёр 24 верасня 2020 года.

Зноскі

  1. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 1993 № 469 «Аб прызначэнні В. В. Макарэвіча намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь і аб вызваленні ад гэтых абавязкаў Н. Н. Вавохіна»
  2. http://www.levonevski.net/pravo/razdel5/num2/5d21071.html
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 ліпеня 1997 № 413 «Аб прызначэнні В. В. Макарэвіча выконваючым абавязкі Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь»
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 сакавіка 1998 № 112 «Аб прызначэнні В. В. Макарэвіча Старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь»
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2001 года № 613 «Аб спыненні паўнамоцтваў асобных членаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»
  6. Інтэрв’ю часопісу «Дырэктар» Архівавана 4 сакавіка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 24 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы