wd wp Пошук:

Генадзь Міхайлавіч Шкурдзь

Генадзь Міхайлавіч Шкурдзь (11 ліпеня 1940, в. Ракошыцы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць, БССР — 28 лістапада 1999, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (1992—1994).

Біяграфія

Вучыўся ў Мурманскім мараходным вучылішчы. У 19591962 гадах праходзіў службу ў Савецкай Арміі. Дэмабілізаваўшыся, вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1964 года працаваў па камсамольскай лініі.

З 1967 года — на службе ў органах КДБ СССР. У 1968 годзе завочна скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт, у 1973 годзе — Чырванасцяжны інстытут КДБ СССР, пасля чаго працаваў у Першым галоўным упраўленні КДБ СССР. З 1982 года служыў у КДБ Беларускай ССР, быў намеснікам начальніка, начальнікам аддзела, намеснікам, першым намеснікам старшыні.

У 19911992 гадах займаў пасаду першага намесніка старшыні КДБ Беларусі, а ў 1992[1]1994 гадах[2] узначальваў Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь.

Памёр 28 лістапада 1999 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Спасылкі

Зноскі

  1. Пастанова Вярхоунага Савета Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 1992 года № 1427-XII «Аб прызначэнні Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь»
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1994 года N 279 «Аб вызваленні Г. М. Шкурдзя ад пасады Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі знешняй разведкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Памерлі 28 лістапада
Катэгорыя·Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 ліпеня
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Супрацоўнікі КДБ СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску