wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Арлоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арлоўскі. Уладзімір Мікалаевіч Арлоўскі (12 сакавіка 1968, Магілёў) — беларускі мытнік, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (з 21 снежня 2020), Дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу.

Біяграфія

Нарадзіўся 12 сакавіка 1968 года ў Магілёве.

У 1993 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 2002 годзе — Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, у 2014 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1988 годзе на Магілёўскім ліфтабудаўнічым заводзе, дзе працаваў вучнем токара, токарам, майстрам рамонтна-тэхнічнага цэха, інжынерам-тэхнолагам, майстрам рамонтна-механічнага цэха. З завода сышоў у 1994 годзе.

Паступіў на службу ў мытныя органы ў 1994 годзе на пасаду інспектара Магілёўскай мытні і прайшоў шлях да намесніка начальніка мытні па арганізацыі мытнага афармлення і кантролю.

З 2007 па 2010 год працаваў намеснікам начальніка Брэсцкай мытні па арганізацыі мытнага афармлення і кантролю, з 2010 па 2014 год — начальнікам упраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь. З верасня 2014 года па сакавік 2015 года — начальнік Брэсцкай мытні. 11 сакавіка 2015 года прызначаны намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь[2]. З чэрвеня 2016 года па 21 снежня 2020 года[3] працаваў першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

21 снежня 2020 года прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь[3].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 https://www.gtk.gov.by/ru/rukovodstvo01-ru/
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 11 марта 2015 года № 117 «О назначении на должность»
  3. 1 2 Указ Президента Республики Беларусь от 21 декабря 2020 года № 475 «О В. Н. Орловском»
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 кастрычніка 2012 года № 451 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 красавіка 2020 года № 113 «Аб узнагароджанні»
  6. Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“» Архівавана 25 лютага 2021.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 2 ступені
Катэгорыя·Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы