wd wp Пошук:

Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Кастуся Каліноўскага

Дзяржа́ўная прэ́мія Белару́сі імя Кастуся́ Каліно́ўскага — беларуская прэмія, заснаваная ў 1989 годзе ў гонар Кастуся Каліноўскага. Уручалася за творы ў галіне мастацкай публіцыстыкі (літаратура, мастацтва) штодвагады[1].

Лаўрэаты

Ганаровы знак

У 1993 годзе Пастановай Савета Міністраў і Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь быў уведзены ганаровы знак лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі. Ганаровы знак лаўрэата прэміі Кастуся Каліноўскага вырабляецца з каляровага металу і мае форму чатырохвугольніка са зрэзанымі вугламі, бакамі ўвагнутага ўнутар. Чатырохвугольнік з дыяганалямі 30 мм кожная накладаецца на круглы элемент дыяметрам 25 мм, на паверхні якога створаная прамяністая рыфленая структура. У цэнтральнай частцы чатырохвугольніка ў крузе дыяметрам 18 мм, абведзеным венцам, размешчаная рэльефная выява Кастуся Каліноўскага. На адваротным баку знаку ў крузе надпіс: «Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь», у ніжняй частцы — нумар знака[13].

Знак з дапамогай вушка і прамежкавага звяна злучаецца з калодкай, ніжняя частка якой закругленая. Калодка мае шырыню 12 і вышыню 20 мм. Яе вонкавы бок акаймаваны венцам і пакрыты эмаллю белага колеру. З верхняга правага вугла калодкі ў ніжні левы праходзіць палоска чырвонага колеру шырынёй 4 мм, таксама абведзеная венцам і пакрытая чырвонай эмаллю. З адваротнага боку калодка мае шпільку для мацавання на вопратцы[13].

Зноскі

  1. Олег Зайцев. Беларусь литературная. Взгляд изнутри // Приокские зори : журнал. — 2015. — № 1.
  2. Леанід Дайнека (нявызн.). Камунікат. Беларускае гістарычнае таварыства. Праверана 6 лютага 2021.
  3. Дайнека Леанід Марцінавіч (нявызн.). Беларусь у асобах і падзеях. Праверана 6 лютага 2021.
  4. Кнігазбор\Карамазаў. Выбраныя творы (нявызн.). Каталог. Booklover. Праверана 6 лютага 2021.
  5. Карамазаў Віктар Філімонавіч (нявызн.). Беларусь у асобах і падзеях. Праверана 6 лютага 2021.
  6. Пархута Яраслаў Сільвестравіч (нявызн.). Беларусь у асобах і падзеях. Праверана 6 лютага 2021.
  7. У Мінску прэзентуюць кнігу пра Міколу Ермаловіча — таго, „хто вярнуў нам гісторыю“ (нявызн.). хрысціянскі інфармацыйны партал „Крыніца“ (3 снежня 2014). Праверана 6 лютага 2021.
  8. Глушакоў Уладзімір Сцяпанавіч (нявызн.). Беларусь у асобах і падзеях. Праверана 6 лютага 2021.
  9. Марціновіч Алесь (Аляксандр Андрэевіч) (нявызн.). Беларусь у асобах і падзеях. Праверана 6 лютага 2021.
  10. Шырко Васіль Аляксандравіч (нявызн.). Беларусь у асобах і падзеях. Праверана 6 лютага 2021.
  11. Ліпскі Уладзімір Сцяпанавіч (нявызн.). Беларусь у асобах і падзеях. Праверана 6 лютага 2021.
  12. Саламаха Уладзімір Пятровіч (нявызн.). Беларусь у асобах і падзеях. Праверана 6 лютага 2021.
  13. 1 2 Постановление Совета Министров Республики Беларусь, Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 17.03.1993 N 166/2229-XII „Об утверждении Положения о Почетном знаке лауреата Государственной премии Республики Беларусь, описаний Диплома и Почетного знака лауреата Государственной премии Республики Беларусь“(руск.) . Валерый Леванеўскі. Праверана 6 лютага 2021.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Беларускія літаратурныя прэміі
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар Кастуся Каліноўскага