wd wp Пошук:

Дзяніс Уладзіміравіч Дук

Дзяні́с Уладзі́міравіч Дук (нар. 29 мая 1977, Наваполацк, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык, археолаг, педагог, доктар гістарычных навук, прафесар, ідэолаг рэжыму Лукашэнкі. Рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.

Біяграфія

У 1999 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя» і застаўся працаваць ва ўніверсітэце на кафедры гісторыі і сацыялогіі.

Навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Там жа ў 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Матэрыяльная культура насельніцтва Полацка XVI—XVIII стст.: па выніках археалагічнага вывучэння».

У 20052013 гадах — загадчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 2011 годзе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Полацк IX—XVIII стст.: узнікненне, фарміраванне і развіццё».

З 2013 года — прарэктар па вучэбнай рабоце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

28 верасня 2017 года Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Дука рэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.

Аўтар больш за 100 навуковых і навукова-метадычных публікацый, 2 вучэбных дапаможнікаў і 3 манаграфій. Кіруе падрыхтоўкай аспірантаў.

Навуковыя інтарэсы

Ажыццяўляе археалагічнае даследаванне Полацка і тэрыторыі былой Полацкай зямлі. Правёў раскопкі на старажытным селішчы ў Асвеі Верхнядзвінскага раёна, гарадзішчы каля вёскі Глаты Расонскага раёна, могільніках каля вёсак Туржэц і Гарадзішча Полацкага раёна; даследаваў пахавальны склеп Павалішыных у вёсцы Янкавічы Расонскага раёна. Ініцыятар зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пастаянна дзеючай археалагічнай экспедыцыі ў Полацку (2008—2015 гг.). У выніку ягоных археалагічных даследаванняў былі адкрыты і ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь унікальныя у еўрапейскім маштабе помнікі археалогіі Полацка — старажытныя пасады.

Палітычныя погляды

У лістападзе 2022 года выступіў на прапагандысцкім тэлеканале рэжыму Лукашэнкі Беларусь 4. Падтрымаў прапанову пазбаўляць грамадзянства палітычных уцекачоў і дэмакратычную апазіцыю ў эміграцыі, назваўшы іх «беглымі»[1].

Узнагароды

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Рэктар Дук пра сучасны момант: Такога звярынага выскалу не было ніколі (нявызн.). nashaniva.com (22 лістапада 2022).
  2. Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (25 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2017. Праверана 30 жніўня 2017.

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Наваполацку
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 мая
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Постаці Полацка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Рэктары Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы