wd wp Пошук:

Беглыя

Артыкул пра сялян у Вялікім Княстве Літоўскім. Пра палітычнае клішэ ў сучаснай Беларусі гл. Беглыя (палітычнае клішэ). Бе́глыя, збе́гі — групы, сялянскія сем’і ці асобныя сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім, якія без дазволу феадала кідалі гаспадарку і перасяляліся ў іншыя месцы (звычайна іншыя вёскі ці гарады). Уцёкі сталі часцейшымі па меры ўвядзення і ўзмацнення прыгону, асабліва ў час закладання фальваркаў. Яны былі адным з пасіўных відаў класавай барацьбы. Сяляне прыгранічных земляў Вялікага Княства Літоўскага часта ўцякалі за мяжу — у Масковію, Прусію, Украіну. За 2-ю палову XVI—XVII ст. сейм Рэчы Паспалітай прыняў каля 20 пастаноў аб уцёках сялян са шляхецкіх маёнткаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Каб прадухіліць уцёкі, былі пашыраныя паліцэйскія функцыі сельскага войта, уведзеная кругавая парука і адпрацоўка паншчыны абшчынай за збеглага, уведзеныя штрафы за прыём беглага і іншае[1].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя, 1996, с. 371

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Прыгоннае права
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Сялянства Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара