wd wp Пошук:

Дзяніс Мікалаевіч Шчарбіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шчарбіцкі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзяніс Шчарбіцкі (нар. 14 красавіка 1996, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік барысаўскага БАТЭ.

Клубная кар’ера

Выхаванец дзіцячай школы мінскага МТЗ-РІПА, пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. З 2014 года пачаў выступаць за дубль, таксама ў 2014 і 2015 гадах выступаў за барысаўскі клуб у Юніёрскай лізе УЕФА.

З 2015 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 7 ліпеня 2016 года дэбютаваў у аснове БАТЭ ў матчы Вышэйшай лігі супраць «Іслачы» (3:1). Да канца сезона 2016 згуляў яшчэ ў чатырох матчах чэмпіянату. У верасні 2016 года падпісаў новы кантракт з БАТЭ[4].

У сезоне 2017 стаў асноўным брамнікам БАТЭ, правёў за каманду 23 матчы ў чэмпіянаце Беларусі, 4 у Лізе чэмпіёнаў і 8 у Лізе Еўропы. Па выніках сезона 2017 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[5]. Пачынаў сезон 2019 у якасці асноўнага брамніка, аднак у чэрвені атрымаў траўму і да канца года на полі не з’яўляўся. Траўмы пераследавалі футбаліста і ў наступныя гады: у сезоне 2020 чаргаваўся з Антонам Чычканам, а ў 2021 годзе ўвогуле не з’яўляўся на полі.

У лютым 2022 года яшчэ на год падоўжыў пагадненне з БАТЭ[6].

Міжнародная кар’ера

У 2012—2013 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

17 студзеня 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць Эстоніі на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Пазней стаў асноўным брамнікам моладзевай зборнай.

9 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Фінляндыі (0:2).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013дубльБАТЭБеларусь00
2014дубльБАТЭБеларусь6-6
2015дубльБАТЭБеларусь3-3
2016Д1БАТЭБеларусь5-3
2017Д1БАТЭБеларусь23-12
2018Д1БАТЭБеларусь26-18
2019Д1БАТЭБеларусь10-3
2020Д1БАТЭБеларусь14-15
2021Д1БАТЭБеларусь00

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[7].

Зноскі

  1. Denis Shcherbitski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Denis Scherbitskiy // FBref.com
  3. https://fcbate.by/team/base/4
  4. Футбол. Денис Щербицкий продлил контракт с БАТЭ
  5. Денис Щербицкий продлил контракт с БАТЭ
  6. БАТЭ на один сезон продлил контракт со Щербицким
  7. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ