У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шчарбіцкі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзяніс Шчарбіцкі (нар. 14 красавіка 1996, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік барысаўскага БАТЭ.
Выхаванец дзіцячай школы мінскага МТЗ-РІПА, пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. З 2014 года пачаў выступаць за дубль, таксама ў 2014 і 2015 гадах выступаў за барысаўскі клуб у Юніёрскай лізе УЕФА.
З 2015 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 7 ліпеня 2016 года дэбютаваў у аснове БАТЭ ў матчы Вышэйшай лігі супраць «Іслачы» (3:1). Да канца сезона 2016 згуляў яшчэ ў чатырох матчах чэмпіянату. У верасні 2016 года падпісаў новы кантракт з БАТЭ[4].
У сезоне 2017 стаў асноўным брамнікам БАТЭ, правёў за каманду 23 матчы ў чэмпіянаце Беларусі, 4 у Лізе чэмпіёнаў і 8 у Лізе Еўропы. Па выніках сезона 2017 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[5]. Пачынаў сезон 2019 у якасці асноўнага брамніка, аднак у чэрвені атрымаў траўму і да канца года на полі не з’яўляўся. Траўмы пераследавалі футбаліста і ў наступныя гады: у сезоне 2020 чаргаваўся з Антонам Чычканам, а ў 2021 годзе ўвогуле не з’яўляўся на полі.
У лютым 2022 года яшчэ на год падоўжыў пагадненне з БАТЭ[6].
У 2012—2013 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
17 студзеня 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць Эстоніі на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Пазней стаў асноўным брамнікам моладзевай зборнай.
9 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Фінляндыі (0:2).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | БАТЭ | 0 | 0 | |
2014 | дубль | БАТЭ | 6 | -6 | |
2015 | дубль | БАТЭ | 3 | -3 | |
2016 | Д1 | БАТЭ | 5 | -3 | |
2017 | Д1 | БАТЭ | 23 | -12 | |
2018 | Д1 | БАТЭ | 26 | -18 | |
2019 | Д1 | БАТЭ | 10 | -3 | |
2020 | Д1 | БАТЭ | 14 | -15 | |
2021 | Д1 | БАТЭ | 0 | 0 | |
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[7].