У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лявіцкі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзяніс Лявіцкі (нар. 5 лютага 1997) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «СКА-Хабараўск».
З 2013 года пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра» і на наступны год трывала замацаваўся ў складзе. Па выніках сезона 2014 «Дняпро» вылецеў у Першую лігу, і Дзяніс стаў прыцягвацца да асноўнага складу. У сезоне 2016 у якасці аднаго з асноўных ігракоў дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі да канца сезона 2018[4]. 8 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Віцебска» (4:0). Пазней стаў часам з’яўляцца ў стартавым складзе магіляўчан. 3 лістапада 2017 года адгуляў увесь матч з мазырскай «Славіяй» на пазіцыі нападніка і адзначыўся двума галамі (выніковы лік 5:3).
У ліпені 2018 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», падпісаўшы кантракт на тры гады[5]. Да канца сезона 2018 чатыры разы згуляў за жодзінскую каманду ў Вышэйшай лізе і аднойчы ў Кубку Беларусі, выступаў таксама за дубль. У сезоне 2019 стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе, а ў 2020 годзе толькі зрэдку выхадзіў на замену.
У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне»[6]. Стаў трывалым іода пакінуў граком асновы, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2020 года пакінуў «Белшыну»[7].
У студзені 2021 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[8]. Замацаваўся ў камандзе на пазіцыі левага абаронцы, дапамог «Гомелю» па выніках сезона 2021 заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце. У студзені 2022 года пакінуў гомельскі клуб[9] і неўзабаве стаў іграком расійскага «СКА-Хабараўска»[10].
26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Латвіі (3:4).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Дняпро | ![]() | 7 | 0 |
2014 | дубль | Дняпро | ![]() | 29 | 2 |
2015 | Д2 | Дняпро | ![]() | 22 | 0 |
2016 | Д2 | Дняпро | ![]() | 26 | 7 |
2017 | Д1 | Дняпро | ![]() | 17 | 2 |
2018 (1) | Д1 | Дняпро | ![]() | 10 | 0 |
2018 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 4 | 0 |
2019 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 15 | 0 |
2020 (1) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 3 | 0 |
2020 (2) | Д1 | Белшына | ![]() | 12 | 4 |
2021 | Д1 | Гомель | ![]() | 24 | 2 |