wd wp Пошук:

Дзяніс Аркадзевіч Лявіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лявіцкі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзяніс Лявіцкі (нар. 5 лютага 1997) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «СКА-Хабараўск».

Клубная кар’ера

З 2013 года пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра» і на наступны год трывала замацаваўся ў складзе. Па выніках сезона 2014 «Дняпро» вылецеў у Першую лігу, і Дзяніс стаў прыцягвацца да асноўнага складу. У сезоне 2016 у якасці аднаго з асноўных ігракоў дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі да канца сезона 2018[4]. 8 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Віцебска» (4:0). Пазней стаў часам з’яўляцца ў стартавым складзе магіляўчан. 3 лістапада 2017 года адгуляў увесь матч з мазырскай «Славіяй» на пазіцыі нападніка і адзначыўся двума галамі (выніковы лік 5:3).

У ліпені 2018 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», падпісаўшы кантракт на тры гады[5]. Да канца сезона 2018 чатыры разы згуляў за жодзінскую каманду ў Вышэйшай лізе і аднойчы ў Кубку Беларусі, выступаў таксама за дубль. У сезоне 2019 стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе, а ў 2020 годзе толькі зрэдку выхадзіў на замену.

У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне»[6]. Стаў трывалым іода пакінуў граком асновы, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2020 года пакінуў «Белшыну»[7].

У студзені 2021 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[8]. Замацаваўся ў камандзе на пазіцыі левага абаронцы, дапамог «Гомелю» па выніках сезона 2021 заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце. У студзені 2022 года пакінуў гомельскі клуб[9] і неўзабаве стаў іграком расійскага «СКА-Хабараўска»[10].

Міжнародная кар’ера

26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Латвіі (3:4).

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013дубльДняпро70
2014дубльДняпро292
2015Д2Дняпро220
2016Д2Дняпро267
2017Д1Дняпро172
2018 (1)Д1Дняпро100
2018 (2)Д1Тарпеда-БелАЗ40
2019Д1Тарпеда-БелАЗ150
2020 (1)Д1Тарпеда-БелАЗ30
2020 (2)Д1Белшына124
2021Д1Гомель242

Зноскі

  1. Denis Levitskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://championship.abff.by/players/285
  3. 1 2 https://www.fcgomel.by/team/main-roster/denis-levitskiy/
  4. Левицкий, Рыбаков и еще три футболиста продлили контракты с могилевским «Днепром»
  5. “Торпедо-БелАЗ” переманило у “Днепра” 21-летнего защитника
  6. Левицкий арендован «Белшиной», Богданов – «Смолевичами»
  7. “Белшину” покинуло 10 футболистов
  8. Денис Левицкий перешел в “Гомель”
  9. “Гомель” сообщил о расставании с Денисом Левицким
  10. Денис Левицкий перешел в “СКА-Хабаровск”
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаўскім раёне
Катэгорыя·Ігракі ФК СКА-Хабараўск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта