wd wp Пошук:

Дзяніс Іосіфавіч Урбановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Урбановіч.

Дзяні́с Іо́сіфавіч Урбано́віч (нар. 1989, в. Міхалкавічы, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі грамадскі дзеяч. Старшыня грамадскага аб’яднання «Малады Фронт» з 15 снежня 2018 года.

Біяграфія

Дзяцінства правёў у доме, што раней належаў дзядзьку Язэпу Гладкаму, які быў аўтарам «Беларускага лемантара» і заснавальнікам першай беларускай школы ў Барысаўскім павеце. У сям’і было чацвёра дзяцей. Бацька гадаваў дзяцей адзін, працаваў вартаўніком, трымаў жывёлу. Дзяніс Урбановіч адвучыўся ў мінскім ПТВ на зваршчыка, працаваў на «Мотавела», а пазней у іншай прыватнай фірме.

Падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2015 года зняў чырвона-зялёны сцяг над будынкам ў вёсцы Корань у Лагойскім раёне, дзе праходзіла галасаванне, а на шыльдзе «выбары» напісаў «За празрыстыя выбары». Паўгода прабыў у СІЗА, а пазней суд прызначыў пакаранне ў 2 гады абмежавання волі за «абразу дзяржаўных сімвалаў». Паводле слоў Урбановіча, разам з ім пасадзілі і малодшага брата Максіма. Да 29 жніўня 2017 года адбываў пакаранне ў папраўчай установе ў Мінску. У чэрвені 2018 стаў штодня ўдзельнічаць у ахове Курапатаў з боку рэстарана, збудаванага ў ахоўнай зоне (яго дзядзьку Казіміра Гладкага расстралялі ў час палітычных рэпрэсій 1930-х гг.)[1].

У чэрвені 2020 года быў затрыманы, прысуджаны да 15 сутак адміністрацыйнага арышту[2]. У сакавіку-красавіку 2021 года адбыў 15-суткавае пакаранне ў ізалятарах Акрэсціна і ў Жодзіне[3].

У сакавіку 2022 года падчас Уварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе Урбановіч запісаўся ў беларускую роту тэрытарыяльнай абароны Украіны[4]. Потым далучыўся да беларускага палка (раней батальён) імя Каліноўскага. У маі 2022 года паведамлялася, што Урбановіч быў паранены падчас баёў, патрапіў у шпіталь з кантузіяй[5].

Зноскі

  1. Зміцер Панкавец. Хто такі абаронца Курапатаў Дзяніс Урбановіч (нявызн.), Наша ніва (30 чэрвеня 2018). Праверана 16 чэрвеня 2019.
  2. «Цяперашні кашмар цяжка было перажыць». Актывіст расказвае пра ўмовы на Акрэсьціна (нявызн.). Радыё Свабода.
  3. «У Жодзіне адвялі ў душавую і сталі дубасіць. А пры вызваленні міліцыянер сказаў: «Давайце яму дубінку ў сраку засунем» (нявызн.). nashaniva.com.
  4. У беларускую роту тэрабароны Украіны запісаліся сямёра маладафронтаўцаў (нявызн.). nashaniva.com.
  5. Лидера белорусского «Молодого фронта» ранили в боях в Украине
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Маладога Фронту
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Полк Каліноўскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лагойскім раёне