wd wp Пошук:

Дзяніс Ігаравіч Дзячко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзячко. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзяніс Дзячко (нар. 26 красавіка 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскага МТЗ-РІПА, у 2006 годзе гуляў за пастаўскі ПМЦ, а потым за дубль МТЗ-РІПА. У пачатку 2010 года стаў асноўным брамнікам мінскага клуба (які змяніў назву на «Партызан»), але ў чацвёртым туры атрымаў траўму, з-за якой выбыў на 1,5 гады.

У 2012 годзе далучыўся да «Мінска». У сезоне 2012 быў асноўным брамнікам каманды «Мінск-2», а ў 2013 годзе стаў другім брамнікам асноўнай каманды. З верасня 2013 года, у сувязі з траўмай асноўнага брамніка Уладзіміра Бушмы, заняў месца ў стартавым складзе «Мінска». У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з клубам.

У сезоне 2014 зноў стаў другім брамнікам пасля вяртання Бушмы. У чэмпіянаце згуляў толькі ў апошнім матчы сезона (29 лістапада супраць брэсцкага «Дынама», лік 5:2).

З лютага 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў клубе Першай лігі «Бяроза-2010», і ў сакавіку 2015 года перайшоў у яго на правах арэнды. Па заканчэнні сезона і вяртання з арэнды ў студзені 2016 года пакінуў «Мінск»[2].

У лютым 2016 года далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[3]. Пачынаў сезон асноўным брамнікам каманды, але неўзабаве быў выцеснены Дзмітрыем Асніным. У ліпені 2016 года пакінуў брэсцкі клуб[4] і перайшоў у «Белшыну»[5], дзе таксама стаў другім брамнікам пасля Барыса Панкратава. Па заканчэнні сезона 2016 вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру[6].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006Д3ПМЦ4-7
2007дубльМТЗ-РІПА15-17
2008дубльМТЗ-РІПА13-19
2009дубльМТЗ-РІПА12-11
2010Д1Партызан4-5
2012Д3Мінск-235-29
2013Д1Мінск11-14
2014Д1Мінск1-2
2015Д2Бяроза-20109-11
2016 (1)Д1Дынама4-12
2016 (2)Д1Белшына0-0

Зноскі

  1. Denis Dechko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Дечко покинет «Минск»
  3. Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским “Динамо”
  4. Дечко покидает брестское “Динамо”, Карницкий уходит в аренду в “Белшину”
  5. Дечко, Жевнеров и Бобух подписали контракты с «Белшиной»
  6. «Почему я должен получать 300 рублей, если добился права играть в высшей лиге?!» Жесткий спич футболиста
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск-2
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК ПМЦ Паставы